Гарадзі́шча (, ) — аграгарадок (да 2012 г. вёска)Решение Шкловского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 15-12 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Шкловского района в агрогородки у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета.
Геаграфічнае становішча
Знаходзіцца за 26 км у напрамку на ўсход ад Шклова, за 56 км ад Магілёва, на аўтамабільнай дарозе Шклоў—Горкі, каля правага берага ракі Бася і месца ўпадзення ў яе ракі ЧаенкаЛіст карты N-36-62. Выданне 1979 г.. Каля аграгарадка на рацэ Чаенка вадасховішча Гарадзішча.
Гісторыя Згадваецца ў 1643 як сяло Бярозавае Гарадзішча з царквой у Басейскім войтаўстве Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛBiblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 183v.. У часы Расійскай імперыі мястэчка было цэнтрам воласці ў Горацкім павеце Магілёўскай губерні.
Падчас паўстання супраць савецкай улады ў Аршанскім і Горацкім паветах у маі 1919 г. у мястэчку знаходзіўся штаб паўстанцаўДзяржаўны архіў грамадскіх аб'яднанняў Гомельскай вобласці. — Ф. 1. — Воп. 1. — Спр. 20. — Л. 2—2 адв..
У сакавіку 1977 года да Гарадзішча далучаны суседнія вёскі Ліцвінавічы, Русакі, Старое ВільянаваРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)..
30 ліпеня 2006 года вёска пераўтворана ў аграгарадок.
Насельніцтва 1996 — 867 жыхароў, 366 двароў. 2010 — 625 жыхароў.
Інфраструктура У аграгарадку дзейнічае ААТ «Новагарадзішчанскае», сярэдняя школа і Дом культуры.
Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Шклоўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна