Латва́. Сустракаецца таксама варыянт Ло́тва (, ) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Каменналаўскага сельсавета.

Назва На карце 1790 г. (Генеральнага межавання) вёска Латва́ знаходзіцца каля рачулкі з назвай Лучка. Рэчак з назвамі тыпу "Латва" ў гэтай мясцовасці на дасяжных старых картах цяпер не засведчана.

У вярхоўях Нёмана вядомая рэчка Лотва / Латва (польск. Łotwа), яе К. Буга выводзіў ад балцкага *Latuvа, што ад індаеўрапейскага *lat- «цячы»K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 514.A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 182..

Паблізу вёскі Латва - вёска Вадва, яе назву К. Буга звязваў з літоўскім гідронімам Vaduva, Vadva (з коранем Vad-). У гэтай мясцовасці, хіба што крыху далей, сапраўды засведчаная рачная назва Водвінка.

Гісторыя Згадваецца ў 1643 як вёска ў складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛBiblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 108v..

Спасылкі

Катэгорыя:Каменналаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна