Шна́раўка (, ) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Старашклоўскага сельсавета.

Назва Згадваецца ў 1643 як вёска Ашнараўка / Ашнароўка ў складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛBiblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 51..

На карце 1790 г. (Генеральнага межавання) фігуруе як "Вашноровка".

Націск на перадапошні склад ("Шнароўка") засведчаны ва ўжыванні мясцовых жыхароў"Родам я з Магілёўскай вобласці, з в. Шнароўка Шклоўскага раёна." (Сагановіч, К. І. Дзеці вайны : [з успамінаў Клаўдзіі Іосіфаўны Сагановіч з г. п. Целяханы] / запісалі Валянціна Бобрык, Аляксандр Горбач; фота Валерыя Міскевіча // Івацэвіцкі веснік. - 2014. - 2 ліпеня (№ 49). - С. 5.).

Тапонімы Вайшнарышкі з-пад Ашмянаў (пры літоўскіх двухасноўных прозвішчах Vaišnoras, Vaišnora) на картах ХІХ ст. таксама фігуруюць у выглядзе "Вошнаришки", "Ошнаришки".

Спасылкі

Катэгорыя:Старашклоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна