Карбато́ўка (, ) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Старашклоўскага сельсавета.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Чарнаруцкага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .

Назва Назва Карбатоўка адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імені Kar-but’as (Kar-i-but’as).

Гэтае імя складаецца з дзвюх асноў: Kar- ад karas «вайна», і But- ад butas «жытло, дом»Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 100.. Імя адлюстроўвае этычныя каштоўнасці старалітоўскага ваяра.

Абапал ад Карбатоўкі, на поўначы і поўдні, адыменныя тапонімы Рамшына, Супшынка, ад аднаасноўных імёнаў тыпу Ramšys, Supšys.

Гэтыя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што ідзе на Бялынічы ад Талачына (а перад ім — ад Сянна і Бешанковічаў): Людвінаў, Эсьмоны, Боўсевічы, Пупса, Варгуццева, Гірымшчына, Табараўшчына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Eis-mant’as, Bausys, Pupsys, Vargutis, Gi-rim’as, Ta-bar’as).

Узнікненне ўсіх гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князю Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжыАдкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50-53..

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Старашклоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна