Ру́дня Віктары́нская. Сустракаецца таксама варыянт Віктары́нская Ру́дня (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 7 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 55 км ад Гомеля.
Гідраграфія Рака Гліна (прыток ракі Ліпа).
Транспартная сетка Аўтамабільная дарога Чачэрск — Буда-Кашалёва.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XVIII стагоддзя як вёска ў Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1799 годзе ва ўласнасці Дарыя-Дзярналовічаў. З 1846 года працавала валюшня, з 1884 года — хлебазапасны магазін. У 1909 годзе вёска Рудня Віктарынская (яна ж Рудня Ліпініцкая), 228 дзесяцін зямлі, побач была аднайменная сяліба і фальварак Віктарын, 9282 дзесяцін зямлі.
У 1925 годзе ў Ліпініцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 57 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 21 гаспадарка, 39 жыхароў.
Дынаміка 1896 год — 26 двароў. 1909 год — 30 двароў, 237 жыхароў, побач аднайменная сяліба — 7 жыхароў, фальварак Віктарын — 3 двары, 36 жыхароў. 1925 год — 54 двары. 1959 год — 132 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 21 гаспадарка, 39 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кашалёўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна