Ізнік, колішняя Нікея — горад у Турцыі, старажытны і сярэдневяковы горад Малой Азіі, размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы сучаснай Турцыі.

Гісторыя

У 4 ст. да н.э. у Малой Азіі валадарыў македонскі цар Антыгон I, які заснаваў горад і назваў яго сваім імем. Пазней палкаводзец Аляксандра Македонскага Лізімах авалодаў большай часткай Малой Азіі і перайменаваў Антыгонію ў Нікею ў гонар сваёй жонкі. 3 таго часу Нікея становіцца важным пунктам, які віфанскія цары робяць сваёй рэзідэнцыяй. У 1 ст. да н.э. горад падпаў пад уладу Рымскай імперыі, але захаваў права аўтаноміі. У 325 тут быў скліканы 1-ы Усяленскі царкоўны сабор, на якім разглядалася справа аб ерасі прасвітара Арыя. 3 кан. 4 і да пач. 13 ст. Нікея была буйным гандлёва-рамесніцкім цэнтрам Візантыі.Скарына Ф. Творы:… С. 156.

Літаратура

Гл. таксама Нікейскі сабор

Катэгорыя:Гарады Турцыі