Каза́цкія Балсуны́ (, ) — вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вяліканямкоўскага сельсавета.

Гісторыя Упершыню згадваюцца ў 1667 годзе ў Старадубскім павеце Смаленскага ваяводства ВКЛ. Пазней належаць да Старадубскага палка Гетманшчыны. З 1782 года вёска Суражскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

Увайшлі ў склад БССР. У 1926—1954 гадах цэнтр Казацка-Балсунскага сельсавета.

Насельніцтва 2010 год — 172 чал. 2019 год — 84 чал.

Культура Святочны жаночы Казацка-Балсунскі (Чачэрскі) строй бытаваў у канцы XIX — пачатку ХХ стагоддзя на паўночным усходзе Гомельшчыны.

Абрад ваджэння і пахавання стралы захаваў сакральную функцыю, звязаную з захаванасцю сельскагаспадарчага ўкладу жыцця мясцовай супольнасці і актуальны менавіта для вёскі Казацкія Балсуны, у 2007 годзе ўключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Славутасць

Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» — .

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вяліканямкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Веткаўскага раёна