Рэ́чкі (, ) — былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. На момант скасавання як населенага пункта ўваходзіла ў склад Свяцілавіцкага сельсавета.

Ліквідавана ў 2011 годзеРешение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района .

Гісторыя

Праблема часу ўзнікнення

У архіўных зборах Дзерналовічаў захаваўся дакумент «Excerp агранічэння вёскі Галоднай alias Рэчка» 1776 года, які змяшчае звесткі пра зямельныя межы сяла Галоднае-Рэчка («seło Hołodno Reczka»), узятыя з «агранічэння» Чачэрскага староства, «панамі Валовічам старостам Слонімскім і Мікалаем Нарушэвічам старостам Маркоўскім учыненага», а ў 1753 годзе «актыкаванага» ў «гродзе рэчыцкім»Wyznaczenie granic wsi Rzeczki alias Hołodna, 1776 // Archiwum Doria Dernałowiczów. — Арк. 1.. «Excerp» (урывак, фрагмент) апісвае азначаныя межы прыблізна так, як іншыя падобныя дакументы XVIII ст. (гл. ніжэй), але тэкст у ім падаецца не на польскай мове, а па-старабеларуску лацінскай графікай. Гэта дае падставы меркаваць, што пачатковы дакумент быў складзены да XVIII ст. — у часы, калі старабеларуская мова актыўна выкарыстоўвалася ў справаводстве Вялікага Княства Літоўскага. Згадка паноў Валовіча і Нарушэвіча як складальнікаў «агранічэння» дазваляе аднесці час з’яўлення пачатковага дакумента да 1560—1561 гадоў. Менавіта на гэты перыяд прыпадае дзейнасць указаных ураднікаў па рэарганізацыі сістэмы землекарыстання і абкладання сялян у гаспадарскіх валасцях на ўсходзе ВКЛ, а складанне інвентарных апісанняў сталася адным з галоўных яе напрамкаўТемушев, В. Н. Гомельская земля в конце XV — первой половине XVI в. : территориальные трансформации в пограничном регионе / В. Н. Темушев. — Москва : Квадрига, 2009. — С. 18-19.. Такім чынам, азначаныя гады могуць лічыцца часам першай згадкі вёскі Рэчкі. Разам з тым, падвойная назва «сяла» не вырашае пытанняў яго першаснай лакалізацыі і атаесамлення з геаграфічна блізкай вёскай Галодная, вядомай з пачатку XVI ст.Новаіванаўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. — Т.1, кн.1. — Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 229.

У Рэчы Паспалітай Першыя больш пэўныя пісьмовыя сведчанні пра Рэчкі адносяцца да 1680 года, пад якім у «Інвентары Чачэрскага староства» сярод сёл міжрэчча Сожа і Беседзі згадваецца вёска РэчкаТемушев, В. Н. Гомельская земля в конце XV — первой половине XVI в. : территориальные трансформации в пограничном регионе / В. Н. Темушев. — Москва : Квадрига, 2009. — С. 111—112.. У інвентары таго ж староства за 1704 год Рэчка («wies Rzeczka») фігуруе з пералікам пяці жыхароў (імаверна, уладальнікаў домагаспадарак): Андрэй Жораў, Ананя Чырок, Ахрэм Рэчыцкі, Ян Гуля (руднік), Сямён Самацёс (на правах слабады). Вёска сплочвала агульны падатак (відаць, падымнае), парахаўшчыну і старажоўшчыну. Да вёскі прылягалі пусткі Тапуціна, Хаціна, Акулічова, АкееваИнвентарь Чечерского староства 1704 г. // Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске [Текст]. — Витебск : Губернская Типо-Литография, 1900. — Вып. 28. — С. 20-21.. Граніцы яе зямель вызначаліся тады наступным чынамИнвентарь Чечерского староства 1704 г. // Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске [Текст]. — Витебск : Губернская Типо-Литография, 1900. — Вып. 28. — С. 21.:

Супольнымі з вёскай Лапічы значыўся «востраў» Калодзінскі выган і луг каля Беседзі.

Станам на 1726 год заставалася за Чачэрскім староствам, уваходзячы ў Вотарскае войтаўства. У ёй значылася 5 дымоў з гаспадарамі — Грышка і Васіль Жоравы, Іван Агееў, Міхал Чырок, Даніла Лапацін. Частку зямлі трымалі «руднікі ўсялякія»Инвентарь Чечерского староства 1726 г. // Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске [Текст]. — Витебск : Губернская Типо-Литография, 1900. — Вып. 28. — С. 73.. Сем гаспадарак знаходзіліся на правах рознатэрміновай слабады. Слабажанамі былі Міна Лавуцін, Кузьма Іваноў, Міхал з Неглюбкі, Мацвей Шаўчонак, Саўка Піліпаў, Мацвей Супруноў і Васіль Чарнаморды.

Вёска сплачвала чынш, парахаўшчыну і старажоўшчыну, давала ўсталяваныя нормы мёду, «хмелю добрага без лісця», а таксама «па куру адным» з дыма, асобныя платы «на ягамосць пана губернатара»Инвентарь Чечерского староства 1726 г. // Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске [Текст]. — Витебск : Губернская Типо-Литография, 1900. — Вып. 28. — С. 74. і гібернуИнвентарь Чечерского староства 1726 г. // Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске [Текст]. — Витебск : Губернская Типо-Литография, 1900. — Вып. 28. — С. 84.. Граніцы яе істотна не адрозніваліся ад граніц 1704 г. За ёй прызнавалася мясцовасць Галоднае («Hołodno») «у агранічэнні Хізоўскім пад даўнімі рубяжамі», а таксама азёры Галоднае, Смедзін, Мальч (у публікацыі памылкова «Matez») (супольнае з Юркавічамі), ГаладзенецИнвентарь Чечерского староства 1726 г. // Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске [Текст]. — Витебск : Губернская Типо-Литография, 1900. — Вып. 28. — С. 74-75..

«Інвентар Чачэрскага староства» 1738 года зафіксаваў 8 дымоў вёскі Рэчка з гаспадарамі, сярод якіх ужо вядомыя па 1726 годзе Грышка і Васіль Жоравы, Іван Агееў, Даніла Лапацін, Кузьма Іваноў, а таксама Сцяпан Чырок, Янка Нагееў (Макееў?), Міхей Дубадзел. Агееў, Іваноў і Дубадзел пазначаліся як «прыбылыя», але месца, адкуль прыбылі, канкрэтызавалася толькі для першых двух — «са Старадуба». Таксама да вёскі адносілася 6 слабажан, якія «ў тым року аселі з Казаччыны». Набор павіннасцяў збольшага заставаўся ранейшым за выняткам мёду і асобных плат, няма ў пераліку і гіберныAkt Inwentarza starostwa Czeczerskiego, 1738. — Арк. 1322 адв. — 1323..

У 1754 годзе Рэчка ўжо не згадвалася сярод вёсак Чачэрскага староства. Інвентар за адпаведны год упамінае яе толькі ў апісанні прыналежнасці азёр Смедзін і Мальч: абодва вадаёмы знаходзіліся «ў грунце вёскі Рэчкі», але не належалі ёйInwentarz starostwa Czeczerskiego, 1754. — Арк. 7.. У інвентары 1763 г. нават такіх скупых згадак нямаInwentarz starostwa Czeczerskiego, 1763.. Па ўсім відаць, вёска стала прыватным уладаннем па-за юрысдыкцыяй Чачэрскага староства. Апошняе пацвяржаецца тым, што ў 1765 годзе Рэчка была цэнтрам аднайменнага дзяржання («dzierzawy») у пасесіі рэчыцкага маршалка Халецкага і адносілася да Рэчыцкага паветаLustracya dzierzawy Rzeczka, 1765. — Арк. 99..

Дзяржанне складалася з трох частак — уласна вёскі Рэчка, слабажан (відаць, як асобнае пасяленне), а таксама вёскі Рудня. Гаспадаркі ў іх размяркоўваліся ў наступнай колькасці: Рэчка — 22, слабажане — 6, Рудня — 3Lustracya dzierzawy Rzeczka, 1765. — Арк. 100—101.. З прозвішчаў даўнейшых жыхароў Рэчкі (1704, 1726) станам на 1765 г. у ёй захоўвалася толькі прозвічша Жораў («Ƶoraw» або «Ƶuraw»), якое насілі тры гаспадарыLustracya dzierzawy Rzeczka, 1765. — Арк. 100.. Асобныя прозвішчы ўказваюць на прафесійную прыналежнасць носьбітаў (ці іх бацькаў) — Ганчаронак, Швец, Дубадзел, Буднік, Цяслёнак. Наяўнасць між слабажан гаспадара, якога клікалі Алёшка Маскаль («Aloszka Moskal»)Lustracya dzierzawy Rzeczka, 1765. — Арк. 101., дае падставы дапускаць прысутнасць у дзяржанні Рэчка пэўнай колькасці старавераў. У вёсцы Рэчка працавала карчма. За слабодскімі значыўся колавы млын. У Рудні ўсе гаспадары былі «руднікі, што жалеза робяць».

У Расійскай імперыі

У складзе Расійскай імперыі вёска апынулася ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772)Рэчкі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. — Т.1, кн.1. — Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 241.. У «Ведамасці пра дваран Магілёўскай губерні» ад 1777 года вёска запісана як «Рэчкі» («Речки»), належала обер-сакратару Аляксею Васільеву і знаходзілася ў складзе Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні, а яе насельніцтва («число головъ») складала 105 чалавек — 98 хрысціянскага і 7 іўдзейскага веравызнанняВедомость о дворянах Могилевской губернии, 1777 г. — Арк. 101.. Паводле звестак генеральнага межавання 1784 года: сяло Рэчкі («Речки» на плане, «Рѣчки» ў тлумачэнні да плана) разам з Рудняй таго ж землеўласніка, але з іншай тытулатурай (правадзейны стацкі саветнік і кавалер)Генеральный план Рогачевского уезда / Генеральное межевание Могилевской губернии 1784 г. — Аб’ект 107.Планы дач генерального и специального межевания, 1746—1917 гг. (коллекция). / Опись 241. Часть 1. Губерния, уезд: Могилевская; Рогачевский. — Л. 16.. Колькасць жыхароў падавалася як 130 «мужеска пола душ»З дакумента няясна, асобна гэта ад Рудні ці сукупна з ёй..

Наяўнасць у Рэчках царквы адсочваецца на тым жа плане генеральнага межавання прысутнасцю ў размяшчэнні сяла ўмоўнага знаку-крыжыка і пазнак «ЦЗ» (царкоўная зямля) ў наваколляхОльшанов, И. Под защитой архангела Михаила. Исторические очерки / И. Ольшанов, С. Цыкунов. — Гомель : БелГУТ, 2019. — С. 201.. Але царква існавала тут і раней — ведамасць Магілёўскай духоўнай кансісторыі ад 7 (18) ліпеня 1781 года, пададзеная ў Свяцейшы сінод, рапартавала аб дабраахвотным далучэнні ўніяцкай царквы сяла Рэчкі («Речанская») Рагачоўскага павета да праваслаўяГорючко, П. Материала для истории воссоединения униатов в Белоруссии 1780—1795 годов // Могилевские епархиальные ведомости. — 1903. — № 1-2. — Отд. 4. — С.9-10..

Стараннямі прыхаджан новы будынак царквы быў узведзены ў 1801 годзе, а ў 1859 годзе — капітальна перабудаваны «за кошт казны» з прыбудовай званіцы. Царкоўна-адміністрацыйная прыналежнасць рэчкаўскага храма некалькі разоў змянялася: станам на 1859 г. — Чачэрскі духоўны заказ Рагачоўскага павета (пазней пераназваны ў Чачэрска-Засожскае благачынне), з 1870-х гадоў — 3-я благачынная акруга, з 1885 года — 4-я акруга, з 11 (23) мая 1899 года — 5-я благачынная акруга Гомельскага павета.

Рэчкаўскі клір (1795—1917)Ольшанов, И. Под защитой архангела Михаила. Исторические очерки / И. Ольшанов, С. Цыкунов. — Гомель : БелГУТ, 2019. — С. 201—209.

станам на 1795 — Васіль Якаўлевіч Пагарцаў, святар (імаверны сваяк жыхароў Рэчкі з прозвішчам «Пагарац», вядомых па 1765 годзе); Макарый Мікалаевіч Бекарэвіч, дзячок («дьячок»); Сафроній Емяльянавіч Бекарэвіч, дзячок («пономарь»); Сямён Рыгоравіч Кірыловіч, святар; на 1833—1835  — Феадор Шчэрба, дзячок; на 1835  — Пётр Цытовіч, дзячок; 1836—1840  — Васіль Касмачэўскі, дзячок; на 1841 — Андрэй Сямёнавіч Рафановіч, дзячок; на пачатак 1840-х  — Кірыла Сямёнавіч Кірыловіч, святар; на 1854 і 1857  — Мацвей Самуілавіч Бекарэвіч, святар; 1859—1871  — Данііл Іванавіч Шымковіч, святар; каля 1871  — Антоній Іосіфавіч Данілевіч, святар; на 1874  — Андрэй Гервасіевіч Бекарэвіч, псаломшчык; 1885—1888  — Іван Міхайлавіч Юдзеніч, святар; 1888  — Пётр Казлоўскі, святар; 1888—1891  — Аляксандр Іванавіч Зязюлін, святар; 1891—1908  — Канстанцін Стэфанавіч Ляпнінскі, святар; 1908—1910  — Іаан Лук’янавіч Цюфяеў, святар; 1910—1916  — Яўхім Іванавіч Стратановіч, святар;Рэчкі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. — Т.1, кн.1. — Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 242. на 1913 — Васіль Касмачэўскі, дыякан; Раман Сідаракін, дыякан; 1916—1917 — Феадор Маслюкоў, святар; на 1916 — Аляксей Сімановіч, псаломшчык; Іван Гогалеў, дыякан; на 1917 — Іпаліт Чыгараў, святар (прызначаны за тры дні да Лютаўскай рэвалюцыі).