Навасёлкі (, ) — аграгарадок у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Радужскага сельсавета.

Гісторыя На тэрыторыі вяўленыя гарадзішчы бронзавага веку і часоў Кіеўскай Русі.

Згадваецца ў 15 ст. у Літоўскай Метрыцы ў адпісанні Буманту пяці чалавекLietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440 - 1498). Vilnius, 1998. С. 29..

З 16 ст. вядома як сяленне ў Рэчыцкім павеце Міскага ваяводства ВКЛ. Паводле інвентару 1640г. ўласнасць казны, 5 дымоў, 5 валоў і 5 коней. У 1752 г. ўпамінаецца ў актах Галоўнага Літоўскага трыбуналу.

У складзе Расейскай Імперыі пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай. з 1804 г. дзейнічала Петра-Паўлаўская царква. Паводле перапісу 1897 г. сяло і фальварк у Веткаўскай воласці Гомельскага павету Магілёўскай губерніі.

У 1926—1927 гадах цэнтр Навасёлкаўскага сельсавета. У 1927—1966 гадах вёска ў складзе Радужскага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).. Да 28 сакавіка 2023 года Навасёлкі ўваходзілі ў склад Шарсцінскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 28 марта 2023 г. № 447 Об изменении административно-территориального устройства Ветковского района Гомельской области.

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Радужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Веткаўскага раёна