Прыбугскае Палессе — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Заснаваны ў 2003 для захавання ўнікальных прыродных ландшафтаў з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл на плошчы 7950 гаПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 мая 2003 г. № 736 О республиканском ландшафтном заказнике "Прибужское Полесье".

Плошча 17230,6 гаПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 марта 2018 г. № 199 О республиканском ландшафтном заказнике "Прибужское Полесье". Асноўны від ландшафту — пласкахвалістая водна-ледавіковая раўніна з дзярнова-падзолістымі пясчанымі і забалочанымі тарфяна-балотнымі глебамі.

Пад лясамі 93% плошчы; прадстаўлены ўсе фармацыі лясоў Беларусі (за выключэннем шэраальховых), пераважаюць хваёвыя лясы. Ёсць унікальныя раслінныя згуртаванні: хвойнікі плюшчавы, чыставуставы; лугавая садружнасць райграсу сярэднееўрапейскага; лясы брызглінавыя, ядлоўцавыя з дрэвападобнымі экзэмплярамі вышынёю да 10 м; лясы з вішні птушынай (чарэшні). У флоры болыл за 500 відаў сасудзістых раслін, з якіх у Чырвоную кнігу занесены чыставуст каралеўскі, увярэднік лясны, каласняк пясчаны, гваздзік картузіянскі, гайнік цёмна-чырвоны, кадзіла сармацкае, касач сібірскі і інш.

У фаўне 58 відаў млекакормячых, 166 — птушак, усе віды рэптылій і амфібій, што пашыраны на Беларусі, 32 віды рыб. 75 відаў жывёл уключаны ў Чырвоную кнігу, у т.л. соня арэшнікавая, барсук, начніцы сажалкавая і Натэрэра, шыракавушка еўрапейская, вячэрніца малая, кажанок паўночны, арлан-белахвост, гагара чорнаваллёвая, скапа і інш.

Рашэннем Брэсцкага аблвыканкама № 628 ад 9 снежня 2003 года на базе заказніка было абвешчана стварэнне біясфернага рэзервата «Прыбугскае Палессе» на плошчы 48024 га. З 2012 года біясферны рэзерват «Прыбугскае Палессе» з’яўляецца беларускай часткай міжнароднага трасгранічнага рэзервата «Заходняе Палессе», размешчанага на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і УкраіныСоглашение Правительства Республики Беларусь от 28 октября 2011 г. Соглашение между Правительством Республики Беларусь, Правительством Республики Польша и Правительством Украины о создании трансграничного биосферного резервата "Западное Полесье".

Літаратура Лабанок П. Прыбугскае Палессе //

Катэгорыя:Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Брэсцкага раёна