«Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік» — беларуская кніга, выдадзеная тыражом экзэмпляраў.

Змест Вывучэнне геаграфіі на беларускай мове ў першай палове 1990-х гадоў ускладнялася з-за адсутнасці літаратуры, якая дапамагла б засвоіць геаграфічныя тэрміны. Дадзены слоўнік запоўніў гэты прабел. Кніга адрасуецца школьнікам, а таксама ўсім, хто вывучае геаграфію на беларускай мове.

Слоўнік утрымлівае паняцці і тэрміны па фізічнай геаграфіі, картаграфіі, ахове прыроды і сумежных з фізічнай геаграфіяй навуковых дысцыплінах (геалогіі, астраноміі). Ён з’яўляецца адначасова перакладным і тлумачальным. Тэрміны і паняцці даюцца ў алфавітным парадку спачатку на рускай мове, затым указаны іх пераклад на беларускай мове і потым друкуецца тлумачэнне тэрміна ці паняцця.

Літаратура

Спасылкі Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік на Google Books

Катэгорыя:Літаратурныя творы паводле алфавіта Катэгорыя:Слоўнікі беларускай мовы