Мацвей Фёдаравіч Казакоў (1738У «Рускім біяграфічным слоўніку» А. А. Палаўцова — 1733.—1812) — рускі архітэктар, які ў гады кіравання Кацярыны II перабудаваў цэнтр Масквы ў паладыянскім стылі«Казакоў распрацаваў шэраг тыпаў гарадскіх жылых дамоў, „казённых“ (грамадскіх) будынкаў, якія арганізоўвалі вялікія гарадскія прасторы, і шмат у чым вызначылі архітэктурнае аблічча Масквы канца XVIII — пачала XIX стст., маштаб і характар яе далейшай забудовы» (Вялікая савецкая энцыклапедыя).. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў рускай псеўдаготыкі. Распрацоўшчык праектаў тыпавой забудовы.
Біяграфія Мацвей Казакоў нарадзіўся ў 1738 годзе ў Маскве, у сям'і падканцылярыста Галоўнага камісарыята Фёдара Казакова — выхадца з прыгонных. Сям'я Казаковых жыла каля Крамля, у раёне Баравіцкага моста. У 1749-м ці пачатку 1750-га года памёр бацька Казакова. Маці, Фядосся Сямёнаўна, вырашыла аддаць сына ў архітэктурную школу вядомага дойліда Д. В. Ухтомскага; у сакавіку 1751 года Казакоў стаў вучнем у школе Ухтомскага і прабыў у ёй да 1760 года. З 1768 г. працаваў пад кіраўніцтвам В. І. Бажэнава ў Экспедыцыі крамлёўскага будаўніцтва; у прыватнасці, у 1768—1773 гг. ён удзельнічаў у стварэнні Вялікага Крамлёўскага палаца, а ў 1775 г. — у афармленні святочных забаўляльных павільёнаў на Хадынскім поле. У 1775 годзе Казакоў атрымаў званне архітэктара.
Калі Бажэнаў па заданні Кацярыны II прыступіў у канцы 1760-х гадоў да рэалізацыі праекта рэканструкцыі Крамля, які прадугледжваў стварэнне на Баравіцкім узгорку грандыёзнага грамадскага цэнтра — «форума вялікай імперыі»; для расчысткі ўзгорка была знесена частка звернутага да Масквы-ракі ўчастку Крамлёўскай сцяны з шасцю вежамі. Падчас зносу Казакоў старанна абмяраў і замалёўваў аб'ект, а пасля таго, як імператрыца астыла да бажэнаўскага праекта, ён аднавіў знесеныя сцяну і вежы.
Спадчына Казакова ўключае мноства графічных прац — архітэктурных чарцяжоў, гравюр і малюнкаў, у тым ліку «Забаўляльныя будовы на Хадынскім полі ў Маскве» (туш, пяро, 1774—1775; ДНДМА), «Будаўніцтва Пятроўскага палаца» (туш, пяро, 1778; ДНДМА).
Казакоў праявіў сябе і як педагог, арганізаваўшы пры Экспедыцыі крамлёўскага будаўніцтва архітэктурную школу; яго вучнямі былі такія архітэктары, як І. В. Яготаў, А. М. Бакараў, В. І. Бавэ і І. Г. Таманскі. У 1805 годзе школа была ператворана ў Архітэктурнае вучылішча.
Падчас Айчыннай вайны 1812 года сваякі павезлі Мацвея Фёдаравіча з Масквы ў Разань. Там дойлід даведаўся пра пажары Масквы — гэта вестка паскорыла смерць майстра. Казакоў сканаў 26 кастрычніка (7 лістапада) 1812 года ў Разані і быў пахаваны на могілкі (не захаваліся) Разанскага Траецкага манастыраМанастыры Разанскай вобласці. Горад Разань ..
Яго імем у 1939 годзе была названа былая Гарохаўская вуліца ў Маскве. Таксама яго імем названа былая Дваранская вуліца ў Каломне. У 1959 годзе ў Керчы па ініцыятыве галоўнага архітэктара горада А. Марозава наваствораная вуліца стала насіць імя Казакова ў гонар яго 225-годдзя.
Працы Шматлікія помнікі казакоўскай Масквы моцна пацярпелі падчас пажару 1812 года і былі адноўлены з адыходжаннямі ад першапачатковай задумы архітэктара. Аўтарства Казакова шматлікіх паладыянскіх пабудоў, асабліва пабудаваных па тыпавых праектах па-за межамі Масквы, меркаванае і вельмі спрэчнае (нягледзячы на сцвярджэнні, якія маюцца ў краязнаўчых выданнях). Прачысценскі палац у Маскве (1774-1776); Будынак Сената ў маскоўскім Крамлі (1776—1787); Будынкі ўніверсітэта на Махавой (1786—1793, пасля пажару 1812 г. перабудаваны Даменіка Жылярдзі); Нова-Екацярынінская бальніца (1774-76); Высакародны сход (1775); Дом архіепіскапа Платона, пазней Малы Мікалаеўскі палац (1775); Пятроўскае-Алабіна, дом-сядзіба Мяшчэрскіх (1776); Царква Філіпа Мітрапаліта (1777—1788); Пуцявы палац, Цвер; Дом Казіцкіх на Цвярской (1780—1788); Храм Узнясення на Гарохавым полі (1790—1793); Царква Казьмы і Даміяна на Марасейцы (1791—1803); Дом-сядзіба Дземідава ў Гарохаўскім завулку (1789—1791)Аб'екты культурнай спадчыны ; Дом-сядзіба Губіна на Пятроўцы (1790-я); Галіцынская бальніца (1796—1801); Паўлаўская бальніца (1802—1807); Дом-сядзіба Барышнікава (1797—1802); Генеральны план Каломны 1778 года; Царква Спасу ў сяле Райсямёнаўскае, дабудоўваў у 1774—1783 Пятроўскі пад'язны палац (1776—1780); Генерал-губернатарскі дом (1782);
Прыпісваецца Ціхвінская царква, дом архірэя, вежы Стара-Галутвіна манастыра (1780-я) Маўзалей у Нікола-Пагарэлым (Смаленская вобласць, 1784—1802).Маўзалей у сяле Нікола-Пагарэлым Дом Мусіна-Пушкіна на Разгуляі
Літаратура
Белецкая Е. А. Архитектурные альбомы М. Ф. Казакова. — М., 1956.
Власюк А. И., Каплун А. И., Кипарисова А. А. Казаков. — М., 1957. Михайлова М. Б. Казаков в ряду европейских зодчих — своих современников // Матвей Федорович Казаков и архитектура классицизма / Ред. Н. Ф. Гуляницкий. — М.: РААСН, НИИТАГ, 1996. — С.69—81.
Спасылкі
Масква Казакова
Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Архітэктары класіцызму Катэгорыя:Музей-запаведнік «Царыцына» Катэгорыя:Архітэктары Каломны