Глыбо́цкае. Сустракаецца таксама варыянт Глубо́цкае (, ) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Маркавіцкага сельсавета.

Да 19 чэрвеня 2008 года вёска ўваходзіла ў склад Глыбоцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 19 июня 2008 г. № 147 Об упразднении Глыбоцкого, Телешевского сельсоветов и изменении границ Марковичского, Тереничского сельсоветов Гомельского района .

Славутасці

Свята-Раства-Багародзіцкая царква 1881 г.

Вядомыя асобы Пётр Паўлавіч Цімашэнка (нар. 1913) — Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны будаўнік БССР. Сямён Сямёнавіч Абрамаў (1938—2017) — беларускі ўрач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (1986), прафесар (1995). Міхаіл Іванавіч Барысенка (1917—1984) — беларускі спецыяліст у галіне распрацоўкі сістэм кіравання для ракетна-касмічнай прамысловасці. Доктар тэхнічных навук (1978), прафесар (1965). Член-карэспандэнт АН СССР (1981).

Крыніцы

Спасылкі

Вёска Глыбоцкае на сайце Radzima.org

Катэгорыя:Маркавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гомельскага раёна