Слава́цкая мо́ва (, slovenský jazyk) — славянская мова індаеўрапейскай моўнай сям'і. Утварае чэшска-славацкую падгрупу ў заходнеславянскай групе (разам з чэшскай, польскай, верхне- і ніжнелужыцкай мовамі). З'яўляецца афіцыйнай мовай Славацкай рэспублікі і адной з афіцыйных моў Еўрапейскага саюза.

Славацкую мову ўжывае больш за 5 мільёнаў чалавек (2013), з іх у Славакіі — 4,34 млн чалавек (2012). Таксама носьбіты жывуць у Чэхіі, Сербіі, Венгрыі, Румыніі, Аўстрыі, Харватыі, Канадзе, ЗША, Аўстраліі, Украіне і інш.. У шэрагу дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у якіх славакі, як правіла, расселеныя кампактна, славацкая мае статус рэгіянальнай мовы.

Назва Саманазвы славацкага народа (Slovák — «славак», Slovenka — «славачка») і славацкай мовы (slovenský jazyk, slovenčina, slovenská reč) маюць агульнаславянскія карані. Slovák утворанай заменай суфіксу ў слове «славянін», а Slovenka наўпрост узыходзіць да праслав. *slověnъka «славянка». Падобную саманазву мае яшчэ адна славянская мова — славенская (slovenski jezik, slovenščina).

Пашырэнне, колькасць носьбітаў

Паводле колькасці носьбітаў славацкая мова займае трэцяе месца ў заходнеславянскіх моў пасля польскай і чэшскай. Асноўны арэал славацкай мовы — тэрыторыя Рэспублікі Славакія. Паводле вынікаў перапісу 2011 года, роднай мовай славацкую назвали чалавекі (78,6 % насельніцтва краіны), за ёй ідуць венгерская (; 9,4 %), цыганская (; 2,3 %) і русінская (; 1,0 %) мовы. Пры гэтым у грамадскім жыцці славацкай карыстаюцца жыхароў Славакіі (80,4 %), у якасці мовы дамашняга ўжывання славацкую пазначылі чалавек (73,3 %). Пераважная большасць носьбітаў славацкай мовы — этнічныя славакі. Да гэтага этнасу сябе аднеслі чалавек (80,7 %).

Носьбіты славацкай мовы пражываюць таксама на частцы тэрыторый суседніх дзяржаў, якія разам са Славакіяй даўней уваходзілі ў склад Венгерскага каралеўства: у Венгрыі ( з венгерскіх славакаў назвалі славацкую роднай, агулам ёю ў Венгрыі размаўляюць чалавек, 2011) і Украіне, найбольш у раёнах Закарпацця ( з славакаў). Акрамя гэтага, па-славацку размаўляюць жыхару шэрагу іншых тэрыторый былога Венгерскага каролеўства, якія не мяжуюць са Славакіяй: жыхары Румыніі, у асноўным у раёнах Трансільваніі і Баната ( з славакаў назвалі славацкую роднай, агулам ёй у Румыніі размаўляюць чалавекі, 2011), жыхары Сербіі, галоўным чынам у аўтаномным краі Ваяводзіна ( з сербскіх славакаў назвалі славацкую роднай, пры гэтым у Ваяводзіне пражываюць носьбітаў славацкае з славака, 2011) і Харватыі, у асноўным на ўсходзе краіны — у Вукаварска-Срэмскай і Осіецка-Бараньскай жупаніях ( з харвацкіх славакаў, 2011).

Акрамя таго, носьбіты славацкай жывуць у шэрагу раёнаў суседніх са Славакіяй Аўстрыі і Чэхіі, якія некалі ўваходзілі ў склад Аўстра-Венгерскай імперыі (а разам з Чэхіяй Славакія большую частку XX стагоддзя да таго ж складала адзіную Чэхаславацкую дзяржаву). Так, у Чэхіі жывуць паводле звестак перапісу 2011 года носьбітаў славацкай мовы як роднай, што ёсць найбольшай славацкамоўнай дыяспарай у свеце. Славакі расселеныя ў Чэхіі, як правіла, дысперсна, за выняткам вобласці Мараўская Славакія, жыхары якой маюць чэшскую самасвядомасць, але шэраг даследчыкаў адносіць іх гаворкі да славацкай мовы. У Аўстрыі жывуць славацкамоўных, 2001. У суседняй Польшчы 765 грамадзян размаўляюць па-славацку, з іх 648 польскіх славакаў назвалі гэту мову роднай, 2011.

Акрамя Славакіі і пералічаных вышэй дзяржаў славацкая мова распаўсюджаная сярод славацкіх імігрантаў і іх нашчадкаў у краінах Заходняй Еўропы, у краінах Амерыкі, у тым ліку ў ЗША (агульная колькасць славакаў у гэтай краіне складае 510 тыс. чалавек, але актыўна карыстаецца славацкай параўнальна невялікая частка славацкай дыяспары, 2000) і ў Канадзе ( чалавек, 2011). Па-славацку размаўляюць у Аўстраліі ( з больш як славакаў, 2011), у Расіі ( носьбітаў мовы, з якіх 324 славакі, 2010), а таксама ў іншых краінах.

Славацкая мова за мяжой ужываецца як у літаратурнай, так і ў дыялектнай формах. Славацкія гаворкі зазвычай неаднародныя. Так, напрыклад, у Закарпацкай вобласці Украіны прадстаўленыя такія змяшаныя гаворкі, як абаўска-шарышска-земплінскія, земплінска-абаўска-шарышскія, земплінска-ўжскія, вуска-сотацкія і іншыя. Выкарыстанне гаворак усходнеславацкага дыялекту ці іх ўплыў на славацкую літаратурную мову, у тым ліку ў друку, было адзначана між славакаў у ЗША на пераломе XIX—XX стагоддзяў.

Агулам колькасць славацкамоўных жыхароў у свеце складае больш за 5,2 млн чалавек (паводле іншых звестак — ад 5,0 да 5,5 млн чалавек). З іх больш за 1 млн славакаў (з якіх актыўна карыстаюцца славацкай мовай 0,4 млн чалавек) пражываюць па-за межамі Славакіі.

Паводле вынікаў перапісу і ацэначных звестак у розных дзяржавах колькасць носьбітаў славацкай мовы выглядае наступным чынам: Краіны светуколькасць(чал.)год перапісу(ацэнкі)Чэхія2011Сербія2011Канада2011Венгрыя2011Румынія2011Аўстрыя2001Аўстралія2011Харватыя2011Украіна2001Расія2010Польшча7652011

Пісьменства У аснове пісьмовасці ляжыць лацінская графіка. Самыя раннія помнікі ўласна славацкай пісьмовасці датаваныя канцом XV—XVI стагоддзем, пры гэтым славакізмы сустракаюцца ў чэшскіх, нямецкіх і лацінскіх крыніцах больш ранняга перыяду. Да XVIII стагоддзя літаратурнай мовай славакаў была чэшская, у сярэдзіне XIX стагоддзя кадыфікаваная славацкая літара­тур­ная мова галоўным чынам на базе сярэднеславацкага дыялекту.

У славацкім алфавіце выкарыстоўваюцца лацінскія літары (малыя і вялікія).

Лацінская літара Славацкая назва літары Лацінская літара Славацкая назва літары A a а кратке M m эм Á á а длге N n эн Ä ä а прэгласковане Ň ň нь B b бэ O o о кратке C c цэ Ó ó о длге Č č чэ Ô ô о с воканём D d дэ тврдэ P p пэ Ď ď дь мекке Q q квэ Dz dz дз R r эр кратке Dž dž дж Ŕ ŕ эр длге E e э кратке S s эс É é э длге Š š эш F f эф T t тэ тврдэ G g гэ Ť ť ть мекке H h га U u у кратке Ch ch ха Ú ú у длге I i і мекке кратке V v вэ Í í і мекке длге W w вэ двоітэ J j і X x ікс K k ка Y y і тврдэ кратке L l эл тврдэ Ý ý і тврдэ длге Ĺ ĺ эл длге Z z зэт Ľ ľ ль мекке Ž ž жэт

Славацкая графіка стварылася на аснове чэшскай з дадаткам знакаў ä, ô, ĺ, ť, ŕ, dz, dž. Дыякрытычны знак выкарыстоўваецца для абазначэння даўжыні галосных: á, ó, ú, é, í, ý. Асаблівы знак выкарыстоўваецца для абазначэння шыпячых č, ž, š і афрыкаты dž, а таксама мяккасці ň і вялікіх літар Ň і Ť , Ď перад галоснымі a, o, u і ў канцы склада. Апострафам абазначаецца мяккасць малых ď, ť, ĺ і вялікага Ĺ. Для дыфтога [u̯o] выкарыстоўваецца ô, літара ä пішацца пасля губных зычных і абазначае шырокае адкрытае [э]. Апрача дыфтонга ô пасля мяккіх зычных або пасля былых мяккіх зычных сутракаюцца дыфтонгі ie, ia, а ў некаторых склонавых канчатках таксама дыфтонг iu. Славацкія дыфтонгі прыраўноўваюцца да доўгіх галосных. Літары i, y абазначаюць адну і тую ж фанему, але зычны перад y вымаўляецца цвёрда. Літары x, w, q, ó сустракаюцца толькі ў замежных словах.

Лінгвістычныя асаблівасці Фанетыка У сучаснай славацкай літаратурнай мове 41 фанема; 14 галосных (з дыфтонгамі) і 27 зычных, з якіх 20 складаюць 10 пар паводле звонкасці — глухасці: b — p, v — f, d — t, ď — ť, dz — c, dž — č, z — s, ž — š, g — k, h — ch; няпарныя звонкія фанемы — m, n, ň, l, ľ, r, j. Гук [г] толькі цвёрды, l — сярэднееўрапейскае, а ľ — мяккае. Падвойныя зычныя вымаўляюцца як адзін доўгі зычны. Пры маўленні зычныя часам прыпадабляюцца да суседніх зычных або аглушаюцца ў канцы слоў.

Да асаблівасцей славацкай мовы (частка з якіх вылучае яе сярод астатніх славянскіх моў) адносяць такія фанетычныя рысы, як наяўнасць у сістэме вакалізму нароўні з кароткімі даўгіх галосных і ўзыходных дыфтонгаў i̯a, i̯e, i̯u, u̯o, якія ўтвараюць доўгі склад; наяўнасць спецыфічнай фанемы /ä/ (выйшла з ужывання ў сучаснай мове); распаўсюджанне рытмічнага закону, паводле якога склады з доўгімі галоснымі (а таксама дыфтонгамі) не могуць ісці адзін за другім у межах аднаго слова; у сістэме кансанантызму — прымяненне доўгіх і кароткіх складаўтваральных санорных [l̥], [l̥̄], [r̥], [r̥̄], якія выступаюць функцыянальнымі эквівалентамі галосных; перавага няпарных цвёрдых зычных, наяўнасць толькі цвёрдай r і двух тыпаў l (мяккай ľ і сярэдняй l) і інш.

Эспіраторны націск у большасці слоў робіцца на першым складзе. Аднак ёсць група слоў без націску (т. зв. энклітыкі), якія, як правіла, далучаюцца да папярэдняга слова.

Марфалогія У славацкай марфалогіі 10 часцін мовы. Зменныя часціны — назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеяслоў — маюць адзіночны і множны лікі, тры роды, назоўнік — 7 склонаў, адзін з іх клічны, іншыя імёны без яго — па 6 склонаў.

У мужчынскім родзе адрозніваюцца скланенні адушаўлёных назоўнікаў, у прыватнасці давальны і месны склоны адзіночнага ліку (канчатак -ovi) і назоўнага склону множнага ліку (-ovia), ад неадушаўлёных, у якіх давальны склон мае канчатак -а, месны -е, -і, -u, а назоўны склон множнага ліку -y, -е. Характэрным з'яўляецца канчатак меснага склону множнага ліку -och і творнага склону -mi. У назоўнікаў жаночага роду 4 прадуктыўныя тыпы скланення — 2 на -а і 2 на зычны. Назоўнікі ніякага роду маюць 4 тыпы скланення, для іх характэрныя формы назоўнага склону множнага ліку з доўгай галоснай у канчатку.

Прыметнікі за рэдкім выключэннем не маюць кароткіх форм. Скланяюцца паводле цвёрдага, мяккага і прыналежнага тыпу. Ужываюцца суфіксы вышэйшай ступені якасных прыметнікаў -ejši, -ši, найвышэйшая ступень утвараецца далучэннем прэфекса naj- да формы вышэйшай ступені.

Уласціва распаўсюджванне канчатку -m ва ўсіх дзеясловаў цяперашняга часу ў форме 1-й асобы адзіночнага ліку і інш.

Дыялекты Славацкія дыялекты даволі адрозныя паміж сабой. Вылучаюць тры буйныя групы дыялектаў: усходнеславацкія дыялекты; цэнтральнаславацкія; заходнеславацкія.

Гл. таксама Славакізацыя

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура Лучыц-Федарэц І. І. Славацкая мова // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9.

Спасылкі

Курс славацкай мовы ў pdf

Катэгорыя:Мовы Аўстрыі Катэгорыя:Мовы Венгрыі Катэгорыя:Мовы Сербіі Катэгорыя:Мовы Чэхіі Катэгорыя:Славакі