Пры́бар (, ) — вёска ў Беларусі, у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Прыбарскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы захад ад Гомеля, на паўднёвай ускраіне вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Прыбар (ветка Гомель–Лунінец), непадалёк ад паўднёва-усходняй - станцыя Сады. Па ўсходняй мяжы вёскі цячэ рака Уза, там сама ва Узу ўпадае рака Рандоўка.
Транспартная сетка Праз вёску праходзіць аўтадарога да Урыцкага.
У вёсцы курсіруе маршрут гарадскога аўтобуса (Гомель) № 40.
Насельніцтва 2000 год — 940 жыхароў, 269 двароў.
Помнікі гісторыі і культуры Каля вёскі гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур і курганны могільнік канца X — пачатку XII стагоддзя .
Вядомыя асобы Пётр Аляксандравіч Русаў (нар. 1947) — беларускі археолаг.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-36-122. Выданне 1976 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Прыбарскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гомельскага раёна