Галаві́нцы (, ) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. У 5 км на усход ад г. Гомеля, і ў 13 км ад г. Добруш. Уваходзіць у склад Улукаўскага сельсавета.

Геаграфія На рацэ Іпуць (прыток Сожа). Планіроўка складаецца з дугападобнай вуліцы, паўднёвая частка якой мае амаль мерыдыянальную, а паўночная — шыротную арыентацыю. На поўдні і поўначы яе перасякаюць кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, пераважна сядзібнага тыпу.

Гісторыя У 1926—1927 гадах цэнтр Галавінскага сельсавета.

У 1962 годзе да вёскі далучана вёска Новы Двор.

Транспартная сетка На аўтадарозе Добруш-Гомель. Праз вёску праходзяць маршруты гарадскіх аўтобусаў (Гомель) № 4, 30, 31.

На поўдні вёскаі - чыгунка з Гомеля ў Добруш. За 2,5 км ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Ларышчава, у 1,3 км ад усходняй мяжы - станцыя Бярозкі.

Гідраграфія На паўночным усходзе вёскі працякае рака Іпуць (прыток Сожа). На ўсходзе меліярацыйныя каналы. Славутасці

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы

Галерэя

Вядомыя асобы Андрэй Фёдаравіч Гуцаў (нар. 1967) — беларускі пісьменнік, перакладчык.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Улукаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гомельскага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты на Іпуці