Вялікія Таболы — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 40 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Маісеева, у басейне ракі Свіна.
Плошча паверхні 0,08 км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,35 км.
Схілы катлавіны нізкія, на поўначы пад забалочаным лесам. На поўдні да возера прымыкае балотны масіў. Упадае ручай, на захадзе выцякае ручай у возера Малыя Таболы.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі