«Kung Fury» — кароткаметражны камедыйны баявік, створаны шведскім рэжысёрам Давідам Сандбергам, які таксама напісаў сцэнарый да фільма і граў у ім галоўную ролю. Фільм зняты ў стылістыцы папулярных у 1980-х гадах баявікоў аб паліцыіі і баявых адзінаборствах і з’яўляецца данінай павагі ім.
Грашовыя сродкі на стварэнне фільма былі сабраныя з дапамогай краўдфандзінгавага сэрвіса «Kickstarter». Пры дэклараванай мэце творцы фільма ў 200 тысяч праект сабраў . Канчатковая мэта ў 1 мільён долараў, патрэбная для стварэння паўнаметражнага фільма так і не была дасягнута.
Сюжэт У 1985 годзе дэтэктыў паліцыі Маямі Кунг Ф’юры і яго напарнік Драган пераследвалі чырвонага ніндзя, але загнаны ў вугал злачынца разрубіў Драган ударам мяча напалам. Пасля гэтага ў Кунг Ф’юры ўдарыла маланка і ўкусіла кобра, у выніку чаго ён атрымаў звышсілу «абранага» кунг-фу, з дапамогай якой ён знішчыў чырвонага ніндзя. Праз некаторы час у Маямі ажылы аркадны аўтамат пачынае знішчаць усё навокал, і спыніць яго даручаюць Кунг Ф’юры, што ён паспяхова здзяйсняе, заадно знішчыўшы суцэльны квартал. Шэф паліцыі Маямі, надзвычай раз’юшаны разбурэннямі, патрабуе, каб Кунг надалей працаваў з напарнікам, і прызначае ў якасці такога — Трыцэракопа (паліцыянта з галавой трыцэратапса). Кунг Ф’юры адмаўляе патрабаванні шэфа, баючыся страціць чарговага напарніка і прапаноўвае свае ўмовы: працаваць ён згодны толькі самотна. У гэты момант шэфу паліцыі тэлефануе Адольф Гітлер з пляжу Маямі і, насміхаючыся над паліцыяй, расстрэльвае праз тэлефонную слухаўку увесь паліцэйскі пастарунак. Кунг Ф’юры знішчае слухаўку і, з дапамогай хакера Хакермана, дазнаецца кім быў нападнік. Кунг расказвае Хакерману легенду аб вялікім майстры кунг-фу 1940-х — Адольфе Гітлеры, Кунг-Фюрары, які прагнуў стаць «абраным» і адправіўся ў будучыню, каб расправіцца з Кунг Ф’юры. Каб Кунг Ф’юры сам знішчыў Гітлера, Хакерман выпраўляе яго ў мінулае, у Нацыстскую Германію, але памыляецца часам і Кунг Ф’юры трапляе на дагістарычную Зямлю, па якой шпацыраюць дыназаўры і вікінгі — ваяўніцы Барбарыанна і Катана. Ваяўніцы, выслухаўшы гісторыю Ф’юры, выклікаюць скандынаўскага бога Тора, які, скарыстаўшы свой молат, выпраўляе Кунга скрозь час у Германію 1940-х.
Ф’юры, прыбыўшы на базу Гітлера, у сутычцы знішчае значную колькасць яго прыхільнікаў, але Гітлер расстрэльвае Кунга з кулямёта. Адразу пасля гібелі Ф’юры, яму на дапамогу прыбываюць Тор, Хакерман, Трыцэракоп і ваяўніцы-вікінгі вярхом на дыназаўры. Усе разам яны знішчаюць усіх памагатых Гітлера. Ф’юры раптам ажывае ў выніку хакерскага ўзлома яго ран, і Гітлер спрабуе схіліць яго да супрацоўніцтва, але Кунг не паддаецца на ўгаворы і балючым ударам у пах нейтралізуе фюрэра. Канчаткова Гітлера дабівае Тор ударам М’ёльніра, прыхлопнуўшы фюрэра разам з залатым нацыстскім арлом, які спрабаваў прыкрыць фюрэра сваім целам.
Вярнуўшыся ў 1985 год Ф’юры зноў змагаецца з шалёным аркадным аўтаматам, але ўбачыўшы намаляваную на аўтамаце свастыку, разумее, што з Кунг Ф’юрэрам яшчё не скончана. Адольф Гітлер, тым часам, перасунуўшыся ў 1985 год праз удар молатам, пралятае на нацыстскім арле над Маямі і злобна рагоча.
У ролях
Збор сродкаў Давід Сандберг — шведскі рэжысёр, які раней займаўся стварэннем музычных кліпаў і тэлевізійнай рэкламы. У 2012 годзе ён спыніў камерцыйную дзейнасць і сканцэнтраваў свае намаганні на стварэнне камедыйнага баевіка аб 1980-х гадах, натхнёны культавымі фільмамі тых часоў. Першапачаткова ён выдаткаваў для стварэння першага трэйлера свайго фільма, каб прыцягнуць увагу да сваёй ініцыятывы.
Пасля гэтага, у снежні 2013 года Сандберг распачаў кампанію на сбор сродкаў на «Kickstarter», ставячы мэту сабраць патрэбных яму для стварэння 30-хвіліннага фільма. Пазней была пастаўлена другая мэта ў памеры 1 мільён долараў, якія аўтар планаваў скарыстаць, каб ператварыць кароткаметражку ў поўнаметражны фільм. Другая мэта не была дасягнута, праект сабраў унёскаў ад .
Здымкі З прычыны надзвычай абмежаванага бюджету Сандберг зняў большую частку сцэн фільма ў Умеа, Швецыя, выкарыстаўшы лічбавыя эфекты для рэплікацыі вуліц Маямі. Так як меўся толькі адзін камплект паліцэйскай формы падчас стварэння трэйлера, сцэны з удзелам паліцыі здымаліся асобна, і пазней былі сумешчаны ў адну. Адна толькі сцэна, дзе Ф’юры распраўляецца з дзясяткамі нацыстскіх салдат патрабавала кампазітынг сцэны з рухамі дублёра Сандберга разам з шасцюдзесяццю сцэнамі рухаў нападнікаў.
У ліпені 2014 года Сандберг аб’явіў, што ён і каманда пачынаюць новыя здымкі, з удзелам 30 інвестараў з «Kickstarter», якім абяцалі ўдзел у фільме ў якасці статыстаў. Здымкі адбываліся ў Стакгольме, у выніку было знята некалькі новых сцэн і трукаў.
Дзеля адпаведнасці атмасферы фільмаў 1980-х стваральнікі фільма змякчылі выразнасць стужкі і дадалі эфект зносу, каб стварыць ілюзію таго, што фільм дэманструецца на старым відэаплэеры, які грае зношаную VHS-касету.
Саўндтрэк
Музыку да фільма напісалі шведскія synthwave-музыкі Mitch Murder і Lost Years. Акрамя таго, частка кампазіцый была напісана Patrik Öberg, Christoffer Ling, Highway Superstar і Betamaxx. Афіцыйна саўндтрэк плануецца да рэліза на кружэлцы 8 ліпеня 2015 года.
На песню «True Survivor» Дэвіда Хассельхоффа, якая гучыць падчас фінальных тытраў і стала адной з візітовак фільма, быў зняты відэакліп, што ўтрымлівае шэраг змененых кадраў з фільма з удзелам самога Дэвіда Хассельхоффа. Відэа на песню, прэзентаванае на YouTube, на 3 ліпеня 2015 года сабрала больш за 13 мільёнаў праглядаў.
Рэліз Фильм быў прэзентаваны ў Каннах 22 мая 2015 года на фестывалі «», які адбываўся ў той жа час, што і Канскі кінафестываль. Потым, 28 мая быў выкладзены ў Steam и на YouTube. Таксама ён дэманстраваўся на шведскім тэлеканале SVT2 і на «El Rey Network»Bishop, Bryan. «The Insane '80s Action Short Kung Fury Is Jumping from Kickstarter to Your TV.» The Verge. Vox Media, 21 May 2015. Web. 24 May 2015..
Зноскі
Спасылкі
KUNG FURY Official Movie на сайце YouTube Дыскусія з творцам фільма Давідам Сандбергам на Reddit