Ві́шанскі (, ) (да 1957 г. Сталінец) — пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Яромінскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 5 км на поўнач ад Гомеля, 3 км ад чыгуначнай станцыі Касцюкоўка.
Транспартная сетка Побач шаша Доўск - Гомель. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, якая на поўначы далучаецца да цэнтра просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудавана двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны ў пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Касцюкоўскім сельсавеце Гомельскага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 30 жыхароў загінулі на фронце. У 1968 годзе да пасёлка далучаны пасёлак Новы. У складзе калгаса імя XXII з'езда КПСС (цэнтр — вёска Яроміна).
Насельніцтва Колькасць 2004 год - 125 гаспадарак, 319 жыхароў.
Дынаміка 1926 - 17 двароў, 107 жыхароў. 1959 - 505 жыхароў (паводле перапісу). 2004 - 125 гаспадарак, 319 жыхароў.
Вядомыя ўраджэнцы В. А. Еўтухоў - беларускі мастак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Яромінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гомельскага раёна