Манчагорск () — горад (з 1937 года) у Расіі, у складзе Мурманскай вобласці. Заснаваны ў 1937 годзе. Горад размешчаны на Кольскім паўвостраве, за Палярным кругам, у паўночных перадгор’ях горнага масіва Хібіны, на беразе маляўнічага возера Імандра, за 145 км на поўдзень ад Мурманска. Гісторыя Узнік у 1937 разам з распрацоўкай медна-нікелевых радовішчаў, стаў буйным цэнтрам медна-нікелевай прамысловасці. Насельніцтва

Эканоміка Вядучае прадпрыемства горада — ААТ «Кольская горана-металургічная кампанія» (пляцоўка «Северанікель», да 2001 года АТ «Камбінат Северанікель») (вытворчасць нікеля, чарнавой медзі, кобальту, сернай кіслаты) — уваходзіць у склад ААТ ГМК «Нарыльскі нікель».

Вядомыя асобы Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў (нар. 1937) — беларускі архітэктар.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Мурманскай вобласці