Карма́ (, ) — аграгарадок у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Кармянскага сельсавета.
Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 17 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Добруш, за 45 км ад Гомеля, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Закапыцце. Прыкладна за 1 км на ўсход ад ускраіны аграгарадка працякае рака Хорапуць.
Насельніцтва 1997 год — 1298 жыхароў, 600 двароў. 2009 год — 1051 чал.
Славутасці
Свята-Пакроўская царква і тэрыторыя ў межах агароджы (другая палова ХІХ стагоддзя) — Будынак былога купецкага дома (ХІХ стагоддзе), вул. Савецкая, 8 — Брацкая магіла (1943) —
Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы Аляксей Дзмітрыевіч Церашкоў (1893—1950) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант. Герой Савецкага Саюза. Зінаіда Пятроўна Кіжнерава (1941—2017) — Герой Сацыялістычнай Працы Андрэй Леанідавіч Самафалаў (нар. 1977) — беларускі радыёфізік. Іван Пятровіч Шамякін (1921—2004) — беларускі пісьменнік. Акім Міхайлавіч Шаўчэнка (1902—1980) — беларускі савецкі мастак-жывапісец.
Крыніцы
Літаратура — С. 76.
Спасылкі
Катэгорыя:Кармянскі сельсавет (Добрушскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Добрушскага раёна