Насо́вічы (, ) — аграгарадок (з 2010 года) у Беларусі, у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Насовіцкага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 21 км у напрамку на поўдзень ад горада Добруш, за 30 км ад Гомеля, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Зябраўка, каля ракі Вуць. Прыпыначны пункт Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі на лініі Куток — Гомель.

Гісторыя Згадваецца ў канцы XVI ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 года ў Расійскай імперыі. З 1886 года мястэчка, цэнтр воласці ў Гомельскім павеце. Дзейнічалі 2 школы, бальніца, вінакурны завод, крама, царква. З 8 снежня 1926 г. да 4 жніўня 1927 г. вёска Насовічы была адміністрацыйным цэнтрам Насовіцкага раёна. З 1927 года Насовічы — цэнтр сельсавета ў Гомельскім, з 1931 года ў Церахоўскім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны захопнікі загубілі 56 жыхароў вёскі, 155 чалавек вывезлі ў Германію, у верасні 1943 г. вёску спалілі. З 1954 года Насовічы ў Добрушскім раёне, цэнтр сельсавета.

Насельніцтва 1886 год — 1378 жыхароў, 239 двароў. 1999 год — 1701 жыхар, 663 двары.

Памятныя і гістарычныя мясціны Помнік землякам, настаўнікам і вучням, загінуўшым і загубленым у Вялікую Айчынную вайну. Помнік ахвярам Чарнобыльскай катастрофы. Брацкая магіла савецкіх воінаў. За 1,5-2 км у напрамку на захад ад аграгарадка, на правым беразе ракі Вуць, знаходзіцца археалагічны помнік — селішча эпохі ранняга жалезнага веку.

Вядомыя асобы Макар Яфімавіч Міхалёў (1908-1995) — савецкі канструктар. Георгій Сцяпанавіч Раманчыкаў (1905—1993) — савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч. Арон Залманавіч Раскін (1910—1986, Масква) — літаратурны крытык Крыніцы

Літаратура  — С. 200.

Ліст карты N-36-135. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г.

Спасылкі

Агрогородок Носовичи // Сайт Добрушскага раённага выканаўчага камітэта

Катэгорыя:Насовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Добрушскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства