Ве́рхняя Алба́ (, ) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Стрэшынскага сельсавета.
Знаходзіцца за 36 км у напрамку на поўдзень ад горада Жлобін, за 129 км ад Гомеля.
Гісторыя Паселішча вядома з XVI стагоддзя як вёска Алба (Рэчыцкі павет, Менскае ваяводства ВКЛ). Першапачаткова яно было ўладаннем каталіцкай царквы.
У XVIII стагоддзі частка вяскоўцаў перасялілася на 3 км на поўдзень, дзе заснавала вёску Ніжняя Алба на беразе Дняпра, пасля чаго гістарычнае паселішча атрымала назву Верхняя Алба.
З 1772 года — у складзе Расійскай імперыі (Рагачоўскі павет Магілёўскай губерні). У 1858 годзе вёска належала князю Л. М. Галіцыну. У канцы XIX стагоддзя тут працавалі млыны і хлебазапасны магазін.
Верхнеалбянскі сельсавет утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 1996 годзе — 459 жыхароў, 200 двароў. Да 23 лістапада 2022 года вёска з’яўлялася цэнтрам Верхнеалбянскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 23 ноября 2022 г. № 388 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жлобинского района Гомельской области.
Насельніцтва
Культура Вёска вядомая аўтэнтычнымі фальклорнымі традыцыямі (напрыклад, вясельнымі абрадамі і частаваннем блінамі)gorbibl.gomel.by.
Памятныя мясціны Каля вёскі рэшткі паселішча эпохі неаліту. Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Стрэшынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна