Чарцёж (, ) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Краснабярэжскага сельсавета.
Геаграфія Чарцёж знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Жлобіна і за 107 км ад Гомеля. За 2 км ад вёскі знаходзіцца чыгуначны прыпыначны пункт Казімірава на лініі Жлобін — Бабруйск. Побач праходзіць аўтамабільная дарога Бабруйск — Гомель.Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1: Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с. — ISBN 985-11-0303-9.
Планіроўка складаецца з крыху выгнутай шыротнай вуліцы, паралельна якой на поўдні праходзіць кароткая прамалінейная вуліца. Забудова пераважна двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Паводле энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі», у пісьмовых крыніцах Чарцёж вядомы з XIX стагоддзя як аколіца Лукаўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Разам з тым у публікацыі жлобінскай раённай газеты «Новы дзень» са спасылкай на даследчыка беларускай шляхты Аляксандра Клімовіча адзначаецца, што Чарцёж як шляхецкая аколіца вядомы ў пісьмовых крыніцах ужо з XVIII стагоддзя і ў той час адносіўся да Рэчыцкага павета Вялікага Княства Літоўскага.
Падчас паўстання 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Рагачоўскага павета Чарцёж быў адной з шляхецкіх аколіц, жыхароў якіх царскія ўлады адносілі да найбольш «мяцежных». Разам з Антушамі, Сенажаткамі і Марусенькамі Чарцёж належаў да рыма-каталіцкага прыхода Антушаўскага касцёла. Паводле газеты «Новы дзень», непасрэдна да паўстанцкіх атрадаў жыхары Чарцяжа не далучыліся, аднак лічыліся ўладамі палітычна ненадзейнымі; пасля паўстання пяць сем’яў з аколіцы былі высланы на пасяленне ў Астраханскую губерню.
Паводле перапісу 1897 года ў Чарцяжы дзейнічаў карчма. У 1909 годзе за паселішчам лічылася 1360 дзесяцін зямлі, працавала школа, якая размяшчалася ў наёмным доме. У 1929 годзе быў арганізаваны калгас.
У канцы 1920-х, 1930-х і 1940-х гадах жыхары Чарцяжа сталі ахвярамі масавых савецкіх рэпрэсій. Паводле раённай газеты «Новы дзень», рэпрэсіі закранулі больш за 100 жыхароў і ўраджэнцаў вёскі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана германскімі войскамі. Былі забіты 2 мясцовыя жыхары, яшчэ 14 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года Чарцёж уваходзіў у склад саўгаса «Краснабярэжскі» з цэнтрам у вёсцы Красны Бераг. У вёсцы працаваў клуб.
Да 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Малевіцкага сельсавета.Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
Насельніцтва Дынаміка 1881 год — 38 двароў, 224 жыхары; 1909 год — 83 двары, 308 жыхароў; 1940 год — 110 двароў, 290 жыхароў; 1959 год — 404 жыхары; 2004 год — 59 гаспадарак, 71 жыхар. 2019 год — 26 жыхароў.
Славутасці
На могілках Чарцяжа знаходзіцца мемарыял у памяць землякоў, якія сталі ахвярамі савецкіх рэпрэсій у 1930—1940-я гады. Помнік быў адкрыты 15 жніўня 2020 года. Праца па складанні спісаў рэпрэсаваных пачалася прыкладна за 40 гадоў да яго стварэння: былі сабраны звесткі больш чым пра 100 чалавек, з якіх 81 на той час быў рэабілітаваны. У 2019 годзе пошукавая праца актывізавалася, да яе далучыліся нашчадкі рэпрэсаваных і супрацоўнікі Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музея, пасля чаго імёны былі зверены з дакументамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Форму мемарыяла прапанаваў Антон Хадасоўскі, а сродкі на яго стварэнне збіралі сваякі рэпрэсаваных і аднавяскоўцы. Кампазіцыя складаецца з крыжа, скульптуры Дзевы Марыі і мемарыяльных пліт у выглядзе разгорнутай кнігі з імёнамі ахвяр. Помнік асвяціў пробашч жлобінскай парафіі Святога Казіміра ксёндз Алег Грыгаровіч; у адкрыцці і памінальным набажэнстве ўдзельнічалі каля 250 жыхароў, ураджэнцаў Чарцяжа і іх нашчадкаў.
Галерэя
Крыніцы
Літаратура Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1: Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с. — ISBN 985-11-0303-9, ISBN 985-11-0302-0. Памяць: Жлобінскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш. — Мінск: Беларусь, 2002. Пабалавец А. Красны Бераг. Некранутая рэчаіснасць. Кніга першая. — Барк, 2016. — 204 с. — ISBN 978-985-7065-56-1. Пабалавец А. Красны Бераг. Людзі, іх лёсы і справы. Кніга другая / артыкулы Л. Рэйдэр, А. Хлапкова і М. Шуканава. — Барк, 2017. — 192 с. — ISBN 978-985-7065-72-1.
Спасылкі Паўстанне 1863 года // «Гісторыя Жлобіна». Жлобінскія паселішчы эпохі дабальшавіцкага часу // «Гісторыя Жлобіна». В деревне Чертёж земляки увековечили память репрессированных чертежан // «Новы дзень».
Катэгорыя:Краснабярэжскі сельсавет (Жлобінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна