Вялі́кія Рагі́ (, ) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавета. Насельніцтва 697 чал. (2010). Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 92 км ад Гомеля.
На ўсходзе абалона ракі Дняпро.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1858 года валоданне князя Л. М. Галіцына. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся школа граматы, хлебазапасны магазін, цагельня. У 1909 годзе 920 дзесяцін зямлі, у Стрэшынскай воласці. Дзейнічала царкоўна-прыхадская школа.
У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 16 двароў, забілі 37 жыхароў. 45 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе Жлобінскай птушкафабрыкі (цэнтр — вёска Саланое). Працуе пачатковая школа. Да 8 снежня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1858 — 15 двароў, 102 жыхары; 1897 — 41 двор, 299 жыхароў (паводле перапісу) XX стагоддзе: 1909 — 378 жыхароў; 1925 — 101 двор; 1940 — 107 двароў, 449 жыхароў; 1959 — 461 жыхар (паводле перапісу); 1999 — 774 жыхары XXI стагоддзе: 2004 — 273 гаспадаркі, 861 жыхар; 2010 — 697 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Салонскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна