Навале́нін. Сустракаецца таксама варыянт Навале́ніна, Но́вае Ле́ніна, н. (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.
Транспартная сетка Планіровачна складаецца з дугападобнай мерыдыянальнай вуліцы, няшчыльна забудаванай драўлянымі сялянскімі сядзібамі.
Гісторыя Заснавана ў пачатку XX ст. перасяленцамі з вёскі Леніна. У 1925 г. 16 двароў, у 1940 г. 33 двары, 154 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну ў лютым 1943 г. нямецкія акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 7 жыхароў. 14 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 106 жыхароў. У складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр – вёска Ленін). 26 сакавіка 1987 года вёска перададзена са складу Юркевіцкага сельсавета ў Ленінскі сельсаветРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ленінскі сельсавет (Жыткавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна