Пу́хавічы (, ) — вёска ў Беларусі, у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чырвоненскага сельсавета.

У 1924—1954 гадах цэнтр Ляхавіцкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 30 км у напрамку на поўнач ад горада Жыткавічы і чыгуначнай станцыі Жыткавічы, за 256 км ад Гомеля, каля паўднёвага берага возера Чырвонае.

Насельніцтва 2001 год — 746 жыхароў, 293 двары.

Помнікі гісторыі і культуры Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Помнік на месцы партызанскага аэрадрома.

Вядомыя асобы Уладзімір Іванавіч Агіевіч (1910—1952) — беларускі савецкі літаратурны крытык і літаратуразнаўца, паэт, перакладчык.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чырвоненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна