Глеб Глебаў, сапр.: Глеб Паўлавіч Сарокін (, Вазнэсэнск, Елісаветградскі павет, Херсонская губерня, Расійская імперыя — ) — беларускі тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1948), Народны артыст БССР (1940).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Беларусі года ў Вазнясенску (цяпер Мікалаеўскай вобласці Украіны) (па іншых крыніцах — у Васкрасенску Маскоўскай губерні) у сям’і чыгуначнага служачага.
У 1920 годзе скончыў Бендэрскую мужчынскую гімназію. У 1920—1921 гадах вучыўся ў Адэскім політэхнічным інстытуце.
У 1921—1923 гадах — артыст Адэскага калектыву рускай драмы (цяпер ), у 1924—1925 гадах — артыст Мікалаеўскага тэатра рускай драмы (цяпер ), у 1925—1926 гадах — артыст Вазнясенскага рускага драматычнага тэатра.
З 1926 года — акцёр 1-га Беларускага драматычнага тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, (у 1941—1947 гадах — мастацкі кіраўнік).
У 1943 годзе ўзначальваў франтавую брыгаду тэатра.
Працаваў на радыё.
Дэпутат ВС СССР 6 склікання (1962—1966).
Г. Глебаў памёр 3 сакавіка 1967 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчасць
Выбітны майстар камедыі. Высокае майстэрства пераўвасаблення, народнасць, якрасць знешняга малюнка ролі, пластычнасць, выразнасць, глыбокае пранікненне ў сутнасць характараў уласцівы яго творчасці.
Творчасць акцёра характарызавалася глыбокай псіхалагічнай глыбінёй, натуральнасцю, тонкім гумарам. Вызначаўся ў камедыйных ролях (Пустарэвіч ў «Паўлінцы» Я. Купалы, Туляга ў «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы).
Глеб Глебаў стварыў высокамастацкія класічныя вобразы: Чугуноў, Маргарытаў, Мамаеў («Ваўкі і авечкі», «Позняе каханне», «На ўсякага мудраца даволі прастаты» А. Астроўскага), Гарпагон («» Мальера), Мендоза («» Р. Б. Шэрыдана).
Здымаўся ў кіно, выступаў як акцёр на радыё.
Театральные працы
1932 — «Бацькаўшчына» К. Чорнага — Няміра 1937 — «» Мальера — Гарпагон 1938 — «Партызаны» К. Крапівы — Халімон 1939 — «Пагібель воўка» Э. Л. Самуйлёнка — Харкевіч 1939 — «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы — ТулягаДзяржаўная прэмія СССР 1941 года 1944 — «Паўлінцы» Я. Купалы — Пустарэвіч 1947 — «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона — КропляДзяржаўная прэмія СССР 1948 года (першы выканаўца) 1950 — «Калінавы гай» — Раманюк 1954 — «Выбачайце, калі ласка!» А. Я. Макаёнка — Гарошка 1959 — «Каб людзі не журыліся» А. Я. Макаёнка — Самасееў «» Р. Б. Шэрыдана — Мендоза «Людзі на балоце» па І. Мележу — Глушак
Фільмаграфія 1949 — Канстанцін Заслонаў — Антон Пятровіч Кропля 1952 — Паўлінка (фільм-спектакль) (тэлеспектакль) — Пустарэвіч 1953 — — Сымон Верас 1954 — Хто смяецца апошнім — Мікіта Сямёнавіч Туляга 1955 — Зялёныя агні — Каліна 1955 — Несцерка — анціквар 1955 — Пасеялі дзяўчаты лён — аграном 1956 — Міколка-паравоз — гарадскі галава 1957 — Нашы суседзі — Іван Кандратавіч Шпакоўскі 1957 — Палеская легенда — пан Антоній 1959 — — Пётр Савельевіч Паромаў 1959 — — суддзя Дзям’ян Дзям’янавіч 1959 — Строгая жанчына — Спірыдон Жылінка 1960 — Хлеб і ружы — Ферапонт Ціўноў 1960 — Першыя выпрабаванні — дзяк 1962 — Вуліца малодшага сына — падпольшчык 1963 — Не плач, Аленка (караткаметражны) 1964 — — нэпман 1964 — Адзінота — Фрол Баеў 1966 — Усходні калідор — падпольшчык Зязюля 1967 — Запомнім гэты дзень — барадаты селянін
Узнагароды і прэміі
Народны артыст Беларускай ССР (1940) Народны артыст СССР (1948) Сталінская прэмія другой ступені (1941) — за вялікія дасягненні ў галіне тэатральна-драматычнага мастацтва Сталінская прэмія другой ступені (1948) — за выкананне ролі Кроплі ў спектаклі «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона Два ордэны Леніна (1940, 1955) Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1948) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» (1945).
Зноскі
Літаратура Дуніна С., Г. П. Глебов. — М.; Л., 1949 Стэльмах У. М., Народны артыст СССР Г. П. Глебаў. — Мн., 1954 Красінскі А. В., Беларускія акцёры ў кіно. — Мн., 1973
Спасылкі
Біяграфія на сайце kino-teatr.ru
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мікалаеўскай вобласці Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Постаці Адэскага рускага драматычнага тэатра імя А. Іванова Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Асобы на манетах