Мі́хнавічы (, ) — вёска ў Беларусі, у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Капліцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 21 км у напрамку на захад ад горада Калінкавічы, за 143 км ад Гомеля, за 7 км на поўдзень ад аўтамабільнай дарогі . Чыгуначная станцыя Кацуры на лініі Лунінец—Калінкавічы.
У напрамку на поўдзень ад вёскі працякае рака Прыпяць і знаходзяцца азёры Асацень, Крывое, Дворышча і інш. За 2,7 км на паўднёвы захад ад вёскі ў Прыпяць упадае рака Трэмля.
Гісторыя У 1999 годзе 216 двароў. Да 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Міхнавіцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области, да 10 студзеня 2026 года — у склад Якімавіцкага сельсавета.
Насельніцтва
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Вядомыя асобы Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў (1905—1968) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. Віктар Якаўлевіч Нягрэй (нар. 1948) — беларускі вучоны ў галіне транспарту.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-143. Выданне 1975 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Капліцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Калінкавіцкага раёна