Надзея Анатолеўна Кучар () — беларуская оперная спявачка (сапрана), салістка Муніцыпальнага тэатру Санцьяга, Вялікага Тэатру Жэневы і пермскага тэатру оперы і балету, запрошаная артыстка Вялікага тэатра Беларусі.
Біяграфія Нарадзілася ў Мінску. Маці — Зоя Якаўлеўна (філолаг). Старэйшая сястра — Юлія (загадчыца касай у аддзяленні банка), сярэдняя сястра — Кацярына (рэжысёр масавых мерапрыемстваў). Муж — Дзмітрый (сімфанічны дырыжор)«Певица мира» Надежда Кучер: в детстве я была пацанкой и чуть не стала кондитером.
У 1990 годзе Надзеі паставілі «сардэчны» дыягназ, была патрэбная аперацыя, якую рабілі толькі ў адной клініцы ў СССР — у Каўнасе ў прафесара Юргіса Брэдзікіса. У бацькоў грошай на аперацыю не было і яны звярнуліся ў Беларускі дзіцячы фонд, які ўзяў выдаткі на сябеSalut, Надежда! .
З 10 гадоў спявала ў дзіцячым хоры, саліравала да 17 гадоў. Першая песня, спетая сольна ў хоры, — «Радзіма мая дарагая» на музыку Уладзіміра АлоўнікаваМое первое соло — «Радзіма мая дарагая».
У 2003 годзе з адзнакай скончыла Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі па спецыяльнасці «Музыказнаўства» і тры сезоны адпрацавала ў хоры ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балету.
У 2007 годдзе адбыўся першы оперны дэбют у театры оперы і балету Санкт-Пецербургскай кансерваторыі — партыя Марфы ў оперы Рымскага-Корсакава «Царская нявеста». У 2009 годзе дебютавала ў партыі Віалеты ў оперы Верддзі «Травіята» у Міхайлаўскім тэатры. У гэтым жа тэатры яна выканала іншыя вядучыя партыі для лірыка-каларатурнага сапрана (Прынцеса Еўдасія ў оперы Галеві «Жыдоўка», Оскар у оперы Вердзі «Бал-Маскарад»).
Падчас вучобы ў кансерваторыі вяла актыўную канцэртную дзейнасць: пад кіраўніцтвам Сяргея Стадлера прымала ўдзел у шматлікіх праектах, выканала партыю Лючыі («Лючыя дзі Ламмермур» Гаэтана Даніцэці), Марыі («Іван IV» Жоржа Бізэ), Серафіма («Хрыстос на Маслічнай гары» Людвіга ван Бетховена), сапрана ў Рэквіюме Моцарта.
У кастрычніку 2010 года ў Пекіне адбыўся першы сольны канцэрт на сцэне пекінскай канцэртнай залы. Партыю фартэпіяна выканаў нязменны канцэртмайстар, лаурэат міжнародных конкурсаў Дзмітрый Паўлій. У 2011 годзе скончыла Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава па спецыяльнасці «Сольныя спевы» (клас прафесара Тамары Навічэнка; камерны клас — Кіра Ізотава).
21 мая 2012 года выканала галоўную ролю ў прэм’ернай расійскай пастаноўцы оперы Паскаля Дюсапена Меддзеятэрыял у рамках 6-га Дзягілеўскага фестивалю ў ПерміДягилевский фестиваль имени Курентзиса (обзор) — Академическая музыка — OpenSpace.ruЪ-Газета — Одинокий голос женщины, дырыжор — Тэадор Курэнтзіс. За гэтую ролю атрымала Залатую Маску.
У чэрвені 2012 года сумесна з дырыжорам Тэадорам Курэнтзісам і аркестрам MusicAeterna запісала праграму твораў французскага кампазітара часоў барока Жана-Філіпа Рамо для гуказапісваючай кампаніі «Sony Classical»Минский государственный музыкальный колледж имени М. И. — Концерт-встреча с Надеждой Кучер , якая 20 кастрычніка 2014 года выпусціла дыск «Рамо — Гук святла» диск «Sound of Light».
У чэрвені 2014 года дэбютавала ў ролі Эльвіры ў оперы В. Беліні «Пурытане» у Муніцыпальным тэатры Санцьяга (Чылі).
У верасні 2015 года дэбютавала ў Вялікім тэатры Жэневы ў ролі Мальды ў оперы Джаакіна Расіні «Вільгельм Тэльм»Беларуская оперная спявачка Надзея Кучар трыумфальна дэбютавала ў Вялікім Тэатры Жэневы .
З 2018 года — запрошаная артыстка Вялікага тэатра Беларусі«Спявачка сусвету» Надзея Кучар стала запрошанай артысткай Вялікага тэатра Беларусі .
Рэпертуар Н. А. Рымскі-Корсакаў, «Царская нявеста» (Марфа) М. І. Глінка, «Жыццё за цара» (Антаніда) Н. А. Мартынаў, «Вішнёвы сад» (Ранеўская) В. Беліні, «Пурытане» (Эльвіра) Дж. Вердзі, «Травіата» (Віалета) Дж. Вердзі, «Бал-Маскарад» (Оскар) В. А. Моцарт, «Чароўная флейта» (Царыца ночы) В. А. Моцарт, «Вяселле Фігаро» (Графіня) Г. Даніцэцці, «Лючыя ды Ламмермур» (Лючыя) Ж. Бізэ, «Іван Грозны» (Марыя) Ж. Ф. Галеві, «Жыдоўка» (Прынцэса Еўдоксія) П. Дзюсапен, «Medeamaterial» (Медэя) Ж. Масне, «Папялушка» (Фея) Дж. Пучыні, «Багема» (Мюзетта) Ж. Офенбах, «Казкі Гофмана» (Алімпія) Г. Пёрсел, «Каралева індзейцаў» (Донья Ісабель) І. С. Бах, Магніфікат (сапрана) Л. В. Бетховен, «Хрыстос на Маслічнай гары» (Серафім) В. А. Моцарт, Рэквіем (сапрана) И. Стравінскі, «Свадебка» (сапрана) Дж. Вердзі, Рэквіем (сапрано) І. Брамс, Нямецкі реквіем (сапрана) Г. Ф. Гендэль, Dixit Dominus (сапрана) К. Орф, Карміна Бурана (сапрана)
Прызнанне Першыя прэміі на конкурсе вакалістаў у рамках Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» (Магілёў, 2005), на Міжнародным конкурсе вакалістаў Бібігуль Тулегенавай (Алматы, Казахстан, 2007), Міжнародным конкурсе оперных спевакоў «Санкт-Петербург» (2007), II Міжнародным конкурсе маладых оперных спевакоў памяці М. Д. Міхайлава ў Чэбаксарах (2011), Міжнародным конкурсе вакалістаў у Галандыі, Міжнародным конкурсе оперных спевакоў «Кардыфскія галасы» (BBC Cardiff Singer of the World) (2015)Беларуска Надзея Кучар перамагла на конкурсе «Спявак свету» ў Вялікабрытаніі .
Гран-Пры, прыз глядацкіх сімпатый і прыз за найлепшае выкананне абавязковага твора Еппе Муляйна "Et fit lux" на Міжнародным конкурсе вакалістаў (2012) у ГаландыіNadine Koutcher- «Et fit lux» — International Vocalists Competition Holland (IVC) — September 2012 — YouTube.
Лаўрэатка прэміі «Залатая маска» ў намінацыі «Опера — Жаночая роля» (2015)Лауреаты премии «Золотая маска» 2015 за выкананне партыі Доньі Ісабель, (Персел «Каралева індэйцаў», Тэатр оперы и балету, Перм). Паўфіналістка Міжнароднага конкурсу «Опералія» Пласіда Дамінга.
Крыніцы
Спасылкі Радзіма, мая дарагая! Салістка Надзея Кучар. Мінск, хор «Кантылена» Салістка Надзея Кучар. Мінск, хор «Кантылена» Штраус. Вясенні вальс. Салісткі Наддзея Кучар і Вольга Кірыкава. Запіс 2000 г. Вердзі. Арыя Джыльды, Рахманінаў. Арыя Франчэскі. Выконвае Надзея Кучар. 2011 г. Tchaikovsky Competition Георгі Свірыдаў. Любовь святая. Выконвае Наддзея Кучар. 20.11.2011 на конкурсе ў Галандыі. 2012 Надежда Кучер в опере Medeameterial http://m.biobiochile.cl/notas/2014/06/02/solida-produccion-para-una-joya-del-belcanto-italiano.shtml http://www.lun.com/Pages/NewsDetail.aspx?dt=2014-06-03&PaginaId=35&bodyid=0
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Беларусі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Расіі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатая маска» Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Расіі Катэгорыя:Сапрана