Віленская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Літоўскай ССР, якая існавала ў 1950—1953 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вільня.

Віленская вобласць (разам з трыма іншымі абласцямі рэспублікі) была ўтворана 20 чэрвеня 1950 года ў ходзе эксперыменту па ўвядзенні абласнога дзялення ўнутры саюзных рэспублік Прыбалтыкі. Віленская вобласць размяшчалася ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй частках Літвы. Праз тры гады эксперымент быў прызнаны няўдалым, і вобласць скасавалі (Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 мая 1953 года).

Вобласць была падзелена на 24 раёны: Анікшчэйскі Варэнскі Віевіскі Віленскі Даўгайскі Друскінінкайскі Дукштаскі Дусятаскі Зарасайскі Ігналінскі Каварскаскі Малетайскі Наўёйска-Вільняўскі Нямянчынеўскі Пабрадзеўскі Смелейскі Тракайскі Укмяргскі Уцянскі Шальчынінкайскі Швянчонелейскі Швянчонскі Шырвінтаскі Эйшышкескі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1950 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1953 годзе Катэгорыя:Былыя вобласці Катэгорыя:Літоўская ССР Катэгорыя:Гісторыя Літвы