Нес () — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.213 кентаўр, які атруціў Геракла сваёю крывёю.
Сын Іксіёна і ХмарыСенека. Геркулес на Эце 492; Гігін. Міфы 34. Пасля першай бітвы з Гераклам бег да ракі ЕвенуПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 5, 4;. Забіты Гераклам каля ракі ЕвенСтрабон. Геаграфія X 2, 5 (стар.451), з-за таго, што спрабаваў згвалтаваць Дэяніру. Паміраючы, прасіў Дэяніру сабраць яго кроў і семя і змяшацьСафокл. Трахінянкі 555—577; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 7, 6-7; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 36, 4; Авідзій. Метамарфозы IX 130—133, абяцаючы, што гэта сумесь будзе нагаворным зеллем і забяспечыць Дэяніры каханне Геракла. Гэта згадваюць Архілох і ВакхілідПримечания В. Н. Ярхо в кн. Софокл. Драмы. М., 1990. С.580.
Паводле версіі, бег у зямлю локраў і там памёр, яго труп стаў гнісці і распаўсюджваць смурод (осмэ), з-за чаго локраў назвалі азольскіміПлутарх. Грэчаскія пытанні 15; Паўсаній. Апісанне Элады X 38, 2. Магіла Неса і кентаўраў ва ўзгорку Тафіяс ля Халкіды (Этолія)Страбон. Геаграфія IX 4, 8 (стар.427).
Спасылкі
Катэгорыя:Кентаўры Катэгорыя:Міфы Фесаліі Катэгорыя:Міфы пра Геракла Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі»