Бяро́заўка (, ) — вёска ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Барсукоўскага сельсавета.
Да 27 снежня 2022 года вёска ўваходзіла ў склад Каменскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 425 Об изменении административно-территориального устройства Кормянского района Гомельской области.
Насельніцтва
Славутасці
У вёсцы калісьці быў ветраны млын, які быў пабудаваны ў 1903—1905 гадах братамі Міхаілам Іванавічам і Іванам Іванавічам Паляковымі. Пры правядзенні калектывізацыі млын стаў калгасным, а яго гаспадары былі высланы ў Сібір.
Млын працаваў да пачатку 1970-х гадоў, а потым знаходзіўся ў закінутым стане і паступова разбураўся. Па ініцыятыве заснавальніка «Дудутак» Яўгена Будзінаса ў чэрвені 1992 года млын быў прывезены на тэрыторыю музея, адноўлены брыгадай цесляроў Віктара Карачуна пад кіраўніцтвам архітэктара Сяргея Сергачова і мастака Барыса Цітовічаhttp://dudutki.by/bel/object/1218/ .
Вядомыя асобы Мікалай Андрэевіч Васількоў (нар. 1958) — беларускі ўрач і палітык. Галіна Гаўрылаўна Петрачэнка (1924—1993) — вучоны ў галіне педагогікі — С. 334..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Барсукоўскі сельсавет (Кармянскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Кармянскага раёна