Залатаміно́ (, ) — вёска ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліцвінавіцкага сельсавета.

У 1974—1991 гадах цэнтр Залатамінскага сельсавета.

Назва Згодна з С. СанькоС. Санько. Па слядах адной легенды // Беларускі Гістарычны Агляд. 2007. Т. 14. Сш. 1-2. С. 313. http://www.belhistory.eu/archives/1869, назву Залатаміно ўтвараюць два складнікі, другі з якіх хавае ў сабе індаеўрапейскі корань *men- «узвышацца»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 726..

Сама назва, адсюль, з’яўляецца адпаведнікам распаўсюджаных на тэрыторыі цяперашняй Беларусі тапонімаў і мікратапонімаў (назваў пагоркаў) тыпу «Залатая гара», «Залатая горка».

Той жа корань *men- можа таксама прысутнічаць у тапонімах Рудаміна (каля Вільні), (каля Смаленска).

Гісторыя У 1913 г. дзейнічала школаРГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018.

29 жніўня 1974 года пасёлак Леніна зліўся з в. ЗалатаміноРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с..

Вядомыя асобы Леанід Мікалаевіч Давыдзенка (нар. 1941) — беларускі вучоны ў галіне эканамічнай тэорыі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ліцвінавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Кармянскага раёна