Карты́нічы (, ) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Бараўскага сельсавета.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў дакументах 1604 года. У 1908 годзе адкрыта школа. У 1924—1959 гадах цэнтр Картыніцкага сельсавета.

У 1930 мелася царква і сінагога. У ліпені 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 46 жыхароў.

Насельніцтва Дынаміка 1777 — 22 двары 1909 — 54 двары, 384 жыхары 1917 — 85 двароў, 527 жыхароў 1940 — 150 двароў, 537 жыхароў 1989 — 313 жыхароў 1998 — 49 двароў, 107 жыхароў 2001 — 45 двароў, 95 жыхароў 2004 — 39 двароў, 98 жыхароў

Страчаная спадчына Міхайлаўская царква Сінагога

Вядомыя асобы Іван Андрэевіч Колас — Герой Расіі, савецкі выведнік. Леанід Ніканоравіч Сечка — біёлаг, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1996) і Палаты прадстаўнікоў Беларусі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Бараўскі сельсавет (Лельчыцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лельчыцкага раёна