Крупе́йкі (, ) — вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Каўпенскага сельсавета.

Геаграфія На карце XVIII ст. (ПГМ) праз Крупейкі працякае рэчка "Чертовица", прыток Дняпра.

Гісторыя У пачатку сакавіка 1918 года Крупейкі занялі германскія войскіЕрмакоў, І. Р., Крупейчанка, В. П. Устанаўленне Савецкай улады / І. Р. Ермакоў, В. П. Крупейчанка // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лоеўскага раёна / [укладальнікі: В. П. Крупейчанка, Л. В. Календа; Рэдкал.: Г. П. пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Мастак Э. Э. Жакевіч]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — 588 с.: іл., табл. — С. 62—65. — ISBN 985-11-0176-1.. Савецкая ўлада была ліквідавана, а павет па дамоўленасці паміж урадамі Германскай імперыі і Украінскай Народнай Рэспублікі далучаны да апошняй. Неўзабаве 25 сакавіка гэтага ж года Радай БНР была прынятая Трэцяя Устаўная грамата, паводле ўмоў якой Рэчыцкі павет склаў адну з заяўленых тэрыторый Беларускай Народнай Рэспублікі, але органы ўлады рэспублікі не разгарнулі дзейнасць з прычыны агульнай неарганізаванасці сярод структур БНР і адмоўнага стаўлення нямецкага франтавога камандавання да ўтварэння БНР. Разам з тым, на фоне Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і адклікання нямецкіх войск з Усходняга фронту, Крупейкі зноў апынуліся пад савецкай уладай і апынуліся ў складзе Заходняй камуны РСФСР.

З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Крупейкі ўвайшлі ў склад БССР. З 16 студзеня Крупейкі былі ўключаны ў склад РСФСР, дзе належалі да Лоеўскай воласці Рэчыцкага павета Гомельскай губерні.

У сакавіку 1920 года пачалося наступленне польскай арміі. 12 сакавіка польскі атрад (200 пехацінцаў і 100 коннікаў) захапіў Крупейкі, аднак пры дапамозе гармат бальшавіцкі атрад (150 чырвонаармейцаў і добраахвотнікаў) выбіў палякаў з вёскіКраўцоў, І. Я. Трывожная вясна 1920 года / І. Я. Краўцоў // Памяць... — С. 65—67..

У 1926—1954 гадах цэнтр Крупейкаўскага сельсавета.

У гады Вялікай айчыннай вайны Крупейкі былі акупаваны нямецкімі войскамі. У 1942 годзе ў вёсцы дзейнічаў гарнізон, які ў лістападзе таго ж года быў разгромлены савецкімі партызанскімі атрадаміКозак, К. И. Германские и коллаборационистские потери на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны (1941—1944): анализ и итоги / К. И. Козак. — Минск: Логвинов И. П., 2012. — 373 с.: ил., табл. — С. 306. — ISBN 978-985-6991-10-6..

Насельніцтва

Славутасці Брацкая магіла (1943) — . Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Барыс Фёдаравіч Баннікаў. Месца фарсіравання ракі Дняпро (1943), за 1,5 км ад вёскі —

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Каўпенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лоеўскага раёна