Гру́шаўка. Сустракаецца таксама варыянт Варша́ва (, ) — вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вербавіцкага сельсавета.
Гісторыя
Фальварак і слабада Грушаўка вядомыя з апошняй чвэрці XVIII ст. Прынамсі, у парэформенны перыяд сярод жыхароў паселішча пераважалі рыма‑каталікі паводле веравызнання. Грушаўка належала галоўчыцкім Горватам. У 1916 годзе жонкай Станіслава Горвата стала італьянская графіня Францішка Анэля Паўленс дэ ла Рохе. Яна загадала паставіць у Грушаўцы крыж, запрасіла біскупа асвяціць месца будучай капліцы. Пабудаваць капліцу да 1917 года не паспелі. Пры савецкай уладзе грушаўцы маліліся па хатах, ездзілі да касцёлу ў Жытомір, пасля сюды таемна наязджалі ксяндзы. Ацалеў стары крыж з касцяным Укрыжаваннем, што ставіла яшчэ пані Францішка Горват. Пад гэтым крыжам пачаліся адкрытыя маленні ў 1988 годзе. Затым быў узведзены касцёл Божае Міласэрнасці, на высокім пагорку пасярод вёскіnashaniva.by.
Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Галоўчыцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Крыніцы
Літаратура Наровля и Наровлянский район / сост.: Н. В. Кузьменкова, Н. И. Данильченко, С. В. Коновод. — Мозырь : Колор, 2005. — 25 с. Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — 26 с. Наровлянщина самобытная и современная / под общ. ред., пред. В. В. Шляги. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2015. — 119 с. Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П. П. Рабянок, К. Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Вербавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Нараўлянскага раёна Катэгорыя:Горваты Катэгорыя:Гольсты Катэгорыя:Сіверсы