Калі́нічы. Сустракаецца таксама варыянт Кныро́ўка, ж. (, ) — вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Нараўлянскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 4 км на захад ад Нароўлі (на аўтадарозе Нароўля — Ельск), за 18 км ад чыгуначнай станцыі Ельск (на лініі Калінкавічы — Оўруч), за 182 км ад ГомеляГарады і вёскі Беларусі. — Т. 2 : Гомельская вобласть, кн. 2. — 2005. — С. 144..

На захадзе і поўначы ад вёскі маюцца густыя лясы і меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Прыпяць. У паўднёва-заходнім кірунку ад вёскі знаходзіцца ўрочышча Смалегаўскае Гало.

Назва Пачаткова вёска-слабада з сялянамі, вядомая з канца XVIII ст., мела назву «Кныроўка». Паводле аповедаў жыхароў, новаствораная вёска-слабада атрымала такую назву па волі мясцовага пана-землеўласніка, якому ў гэтым месцы дзік (ці як кажуць па-мясцоваму «кныр») перабег дарогу. У XIX—XX стст. у рускамоўных афіцыйных дакументах назва вёскі часта пісалася як «Кнуровка» (замест «Кныровка»).

30 ліпеня 1964 г. вёска Кныроўка была перайменавана ў Калінічы.

Гісторыя У канцы XVIII ст. вёска ўваходзіла ў склад буйнога маёнтка Нароўля, які належаў Аскеркам. У 1794 г. маёнтак Нароўля быў канфіскаваны расійскай уладай у Яна Мікалая Аскеркі і перададзены Якаву Сіверсу, пры якім цэнтрам маёнтка стаў БарбароўРаюк, А.Р. Нараўлянскі маёнтак дваран Горватаў: ад латыфундыі да фабрычнага цэнтру … С. 115.. У 1808 г. Андрэй Мацвеевіч фон Гольст купіў маёнтак Барбароў (разам з Кныроўкай) у нашчадкаў СіверсаРаюк, А.Р. Нараўлянскі маёнтак дваран Горватаў: ад латыфундыі да фабрычнага цэнтру … С. 115..

У 1826 г. маёнтак Барбароў (разам з вёскай Кныроўка) паводле куплі перайшоў ад удавы Андрэя фон Гольста і яго дзяцей ва ўласнасць дваран Горватаў. Пры падзеле сямейнай спадчыны паміж чатырма сынамі Ігната Тадэвушавіча Горвата (1764 — каля 1826), вёска Кныроўка стала ўваходзіць у склад буйнога маёнтка Нароўля, які атрымаў Даніэль Ігнатавіч Горват (1810—1868).

Паводле сялянскай рэформы 1861 г. у Расійскай імперыі, сяляне атрымалі вызваленне ад прыгонніцтва і права на частку зямель маянткоўца Даніэля Ігнатавіча Горвата (1810—1868)Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 51.. Па Устаўной грамаце 1862 г. маянткоўца Даніэля Горвата маёнтак Нароўля складаўся з пяці сельскіх таварыстваў: Нараўлянскага (мястэчка Нароўля і вёска Кныроўка), Вяжышчанскага (вёска Вяжышча), Карпавіцкага (вёска Карпавічы), Цешкаўскага (вёска Цешкаў) і Кажушкоўскага (вёскі Кажушкі і Ломачы (Ламачы)). 31 ліпеня 1866 г. быў падпісаны выкупны акт за зямлю паміж маянткоўцам Даніэлем Ігнатавічам Горватам (1810—1868) і былымі прыгоннымі сялянамі з Нараўлянскага сельскага таварыства (мястэчка Нароўля, вёскі Кныроўка і Ласка)Раюк, А.Р. Нараўлянскі маёнтак дваран Горватаў: ад латыфундыі да фабрычнага цэнтру … С. 118., а 17 сакавіка 1870 г. паміж маянткоўцам і сялянамі з Нараўлянскага сельскага таварыства падпісаны ўводны ліст на зямлю — атрыманай сялянамі ад маянткоўца: 2 298 дзесяцін 1959 сажняў прыдатнай і непрыдатнай зямлі — за 24 518 рублёў 44 капеек, якія сяляне атрымалі ў пазыку ад дзяржавыРаюк, А.Р. Нараўлянскі маёнтак дваран Горватаў: ад латыфундыі да фабрычнага цэнтру … С. 118..

У 1901 г. прадстаўнікі Паўднёвага рускага лесапільнага таварыства атрымалі дазвол ад мінскага губернатара на адкрыццё Нараўлянскай калегіяльнай кампаніі па распрацоўцы лесу, якую ўзначаліў яўрэй Ілья Кушалевіч ПайкінПамяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 53.. Па замове кампаніі і Эдварда Горвата, ад вёскі Красноўка да мястэчка Нароўлі фірма «Альшэрн і Керн» праз вялікія лясныя масівы ў 1902 г. праклала вузкакалейную чыгунку (Красноўка-Лубень-Дзямідаў-Будкі-Кныроўка(Калінічы)-Нароўля), па якой лесаматэрыялы перавозілі да Прыпяці, куды таксама гналі драўніну па рэчках Жалонь і Славечна. Драўніну вязалі ў плыты і пасля гналі па Прыпяці на Украіну. Горваты атрымалі дазвол і адкрылі свой лесапільны завод у Красноўцы. Жыхары Кныроўкі і мястэчка Нароўлі ў 1902 г. скардзіліся расійскім уладам, што чыгунка адрэзала ім падыход да месцаў выгану жывёлы. Скардзіліся і яўрэі-нараўлянцы, якія непакоіліся аб пагрозе пажараў. Улады пастанавілі, што неабходна пабудаваць перагон для жывёлы шырынёй 6 сажаняў каля Максімава балота.

У 1931 г. жыхары вёскі ўступілі ў мясцовы калгасГарады і вёскі Беларусі. — Т. 2 : Гомельская вобласть, кн. 2. — 2005. — С. 145..

Падчас Другой сусветнай вайны мужчынскае насельніцтва мабілізавалася ў 1941—1944 гг. у Чырвоную армію. Вёска была акупавана нацыстамі ў жніўні 1941 г., а вызвалена ад нямецкіх акупантаў 29 лістапада 1943 г. у ходзе Нараўлянскай аперацыі часцямі 415-й стралковай дывізіі Чырвонай арміі. 16 мабілізаваных у 1941—1944 гг. жыхароў-чырвонаармейцаў загінулі на франтах вайны.

У 1940—1950-ыя гг. у вёсцы існавала сельскагаспадарчая арцель (калгас) «Чырвоная змена»Малообъемные фонды колхозов Наровлянского (с 25.12.1962 - Ельского, с 06.01.1965 - Наровлянского) района Полесской (с 08.01.1954 - Гомельской) области..

Паводле перапісу 1959 года вёска ў складзе калгаса «Чырвоны Баец» (цэнтрам якога была вёска Завайць).

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Завайцянскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Наровлянского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 286 , а стала ўваходзіць у склад Нараўлянскага сельсавета.

Насельніцтва 1834 год — 9 двароў. 1897 год — 79 жыхароў, 20 двароў (паводле перапісу). 1908 год — 187 жыхароў, 25 двароў. 1924 год — 200 жыхароў, 29 двароўНаровлянский район. Список населенных мест за 1924 год. 1959 год — 254 жыхары (паводле перапісу). 1999 год — 68 жыхароў. 2004 год — 55 жыхароў, 31 гаспадарка. 2010 год — 28 жыхароў. Планіроўка і забудова Планіровачна вёска складаецца з прамой шыротнай вуліцы Карла Маркса, да якой з паўднёва-заходняга кірунку далучаецца просталінейная вуліца Леніна з завулкам Леніна. Забудова вёскі няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

Вядомыя асобы Міхаіл Рыгоравіч Беразоўскі (1900—пасля 1945), удзельнік Другой сусветнай вайны, чырвонаармеец, гвардыі яфрэйтар, узнагароджаны двума медалямі «За адвагу», медалямі «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», ордэнам Славы III ступеніБерезовский Михаил Григорьевич. Адам Андрэевіч Кажадуб (1903—пасля 1985), удзельнік Другой сусветнай вайны, чырвонаармеец, старшы сяржант, узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі» і «За адвагу», ордэнам «Айчыннай вайны II ступені»Кожедуб Адам Андреевич. Аляксей Міхайлавіч Кажадуб (1923—каля 1953), удзельнік Другой сусветнай вайны, чырвонаармеец, старшы сяржант, узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», кавалер ордэнаў Славы III ступені, Славы II ступені, двух ордэнаў «Чырвонай Зоркі»Лёсы землякоў ; Храбрый артиллерист Алексей Михайлович Кожедуб ; Кожедуб Алексей Михайлович . Рыгор Іларыёнавіч Кажадуб (1921—пасля 1985), удзельнік Другой сусветнай вайны, чырвонаармеец і партызан 27-й Нараўлянскай партызанскай брыгады імя С.М. Кірава, старшы лейтэнант, узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», кавалер ордэнаў «Чырвонай Зоркі», «Айчыннай вайны II ступені»Кожедуб Григорий ИлларионовичКожедуб Григорий Илларионович. Рыгор Фёдаравіч Кажадуб (1926—2005-?), удзельнік Другой сусветнай вайны, чырвонаармеец, малодшы сяржант, узнагароджаны ордэнамі Славы III ступені і «Айчыннай вайны II ступені»Награда Григория КожедубаЮбилейная награда Григория Кожедуба. Пётр Анісімавіч Крыкун (1904/1907—1945), удзельнік Другой сусветнай вайны, чырвонаармеец, радавы, узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі»Крикун Петр АнисимовичПамяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 302.. Аляксандр Васілевіч Крыкуноў (1908—пасля 1985), ваентэхнік 1 рангу (маёр тэхнічнай службы), удзельнік Другой сусветнай вайны, чырвонаармеец, узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», юбілейным медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту», кавалер ордэнаў «Чырвонага сцяга», «Чырвонай Зоркі», «Айчыннай вайны I ступені»Крикунов Александр ВасильевичКрикунов Александр ВасильевичКрикунов Александр Васильевич. Уладзімір Філіпавіч Ломач (1914—1945-?), удзельнік Другой сусветнай вайны, чырвонаармеец, гвардыі старшы лейтэнант, кавалер ордэна Чырвонага сцяга, кавалер ордэна Аляксандра НеўскагаВладимир Филиппович Ломач. Крыніцы

Літаратура Гарады і вёскі Беларусі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Т. 2 : Гомельская вобласть, кн. 2. — 2005. — 517 с. Наровля и Наровлянский район / сост.: Н. В. Кузьменкова, Н. И. Данильченко, С. В. Коновод. — Мозырь : Колор, 2005. — 25 с. Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — 26 с. Наровлянщина самобытная и современная / под общ. ред., пред. В. В. Шляги. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2015. — 119 с. Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П. П. Рабянок, К. Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с. Раюк, А.Р. Нараўлянскі маёнтак дваран Горватаў: ад латыфундыі да фабрычнага цэнтру / А.Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 4 ч. / РИВШ ; редкол. : В.А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2024. — Вып. 24. — Ч. 2. — С. 113—121. Спасылкі

Лёсы землякоў Храбрый артиллерист Алексей Михайлович Кожедуб Автолавка прибывала строго по расписанию Рады были корочке хлеба, рассказывает Мария Черная из д. Санюки Ельского района На службе у «коричневой чумы»

Катэгорыя:Нараўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Нараўлянскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі Катэгорыя:Горваты Катэгорыя:Гольсты Катэгорыя:Сіверсы