Кі́раў Сустракаецца таксама варыянт Махае́ды, Мухае́ды, мн. (, ) — аграгарадок у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Да 1939 г. — Махаеды. Уваходзіць у склад Кіраўскага сельсавета. Знаходзіцца за 36 км у напрамку на поўдзень ад горада Нароўля, за 214 км ад Гомеля.

Гісторыя У першай палове XVIII ст. у Мазырскім павеце адным з уплывовых шляхецкіх родаў былі паны Аскеркі, якія адносіліся да мясцовай рэгіянальнай эліты і менавіта якія доўгі час на ленных правах трымалі каралеўшчыну, у склад якой уваходзіла Нароўля. Так, у 1738—1741 гг. Нароўля ўпамінаецца як фальварак, які разам з фальваркамі Мухаеды, Прудок і Вуглы трымаў мазырскі маршалак (1720—1722), новагародскі кашталян (1726—1734) Антоній Міхалавіч Аскерка (каля 1670 — пасля 1734)Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. — Т. 6. Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у першай палове XVIII ст. — Мінск, 2010. — С. 255.. Антонію Аскерку належалі і іншыя зямельныя валоданні.

Пасля Антонія Міхалавіча Аскеркі (каля 1670 — пасля 1734) ленным трымальнікам каралеўшчыны (каралеўскіх маёнткаў) Антонаў, Нароўля, Мухаеды і Вуглы стаў яго сын Рафал Алаіз Аскерка (1708—1767)Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1. А. — Мінск, 2002. С. 329..

У 1764 г. канвакацыйны сойм Рэчы Паспалітай прызнаў каралеўшчыну (каралеўскае ўладанне) Нароўля (мястэчкі Нароўля і Барбароў разам з фальваркамі Антонава, Мухаеды, Вуглы, Галоўчыцы і Карпавічы), якую доўга паводле леннага права трымалі Аскеркі, вотчынай мазырскага маршалка Рафала Алаіза Аскеркі (1708—1767) і яго нашчадкаўПамяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 48..

У 1793 г. уласнік вялікага маёнтка Барбароў (і Мухаеды) Ян Мікалай Аскерка (1735—1796) стаў адным з арганізатараў падрыхтоўкі шляхты Мазырскага павета да паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі супраць расійскай улады і падзелу Рэчы Паспалітай, для чаго ўдзельнічаў у нарадным з’ездзе паўстанцаў у Хойніках. У 1794 г. за ўдзел у паўстанні вялізныя маёнткі Яна Мікалая Аскеркі (1735—1796) (Барбароў, Нароўля, Канатоп і Кажушкі, — у тым ліку мястэчка Мухаеды) — цалкам 1954 душы сялян — былі канфіскаваны ў дзяржаўны скарб Расійскай імперыіРадзюк, А. Р. Пад скіпетрам Расейскай імперыі… — Гародня-Кракаў, 2017. — С. 33..

У 1802 г. дзяржаўны маёнтак Мухаеды быў перададзены ў арэнду мінскаму чыноўніку Андрэю Мацвеевічу фон Гольсту, аднак жыхары адмовіліся падпарадкавацца арандатару і выконваць павіннасці на яго карысцьПамяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 50.. 23 лістапада 1802 г. у Мухаеды прыехалі чыноўнікі Рэчыцкага ніжняга суду, каб разабрацца ў сітуацыі. Сяляне не хацелі мець арандатарам персанальна фон Гольста. Мясцовы святар Фёдар Цішкевіч адмовіўся ад прапановы чыноўнікаў ўгаворваць слухацца фон Гольста і стаў на бок сялян. У выніку 14 сялян было арыштавана і перавезена ў Рэчыцу для пакарання «па законе».

Насельніцтва 1998 год — 424 жыхары, 182 двары. 2004 год — 388 жыхароў.

Вядомыя асобы Алена Фёдараўна Паўлечка (нар. 1971) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Крыніцы

Літаратура Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. Анішчанка. — Т. 6 : Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у першай палове XVIII ст.: спісы на рускай мове. — Мінск : Хурсік, 2010. — 388 с.  — С. 278. Гербоўнік беларускай шляхты. Т.1 А. / Т. Капіца, А. Леўчык, С. Рыбчонак і інш. — Мн.: БелНДІДАС, 2002. — 493 с.

Наровля и Наровлянский район / сост.: Н. В. Кузьменкова, Н. И. Данильченко, С. В. Коновод. — Мозырь : Колор, 2005. — 25 с. Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — 26 с. Наровлянщина самобытная и современная / под общ. ред., пред. В. В. Шляги. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2015. — 119 с. Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П. П. Рабянок, К. Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с. Радзюк, А. Р. Пад скіпетрам Расейскай імперыі: рэпрэсіўная палітыка царызму на землях Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. / А. Р. Радзюк. — Гародня-Кракаў, 2017. — 196 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Кіраўскі сельсавет (Нараўлянскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Нараўлянскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі