Бабу́нічы (, ) — аграгарадок у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бабуніцкага сельсавета.
Гісторыя Паселішча вядома прынамсі з 1900 года.
Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 20 км у напрамку на поўнач ад горада Петрыкаў, за 190 км ад Гомеля, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Муляраўка, за 6 км на поўнач ад аўтамабільнай дарогі .
Насельніцтва 1995 год — 713 жыхароў, 245 двароў.
Памятныя мясціны Брацкая магіла ахвяр фашызму.
Вядомыя асобы Іосіф Нічыпаравіч Глушко — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў час Вялікай Айчыннай вайны. Вера Сямёнаўна Палтаран (1919—1983) — беларуская савецкая пісьменніца, публіцыст, заслужаны работнік культуры БССР (1979). Аляксей Андрэевіч Панцюк-Жукоўскі (нар. 1953) — беларускі мастак.
Крыніцы
Літаратура — С. 194.
Спасылкі
Катэгорыя:Бабуніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна