Брынёў (, ) — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ляскавіцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 35 км у напрамку на паўночны захад ад горада Петрыкаў, за 214 км ад Гомеля, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Капцэвічы. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога Капцэвічы—Ляскавічы.
Брынёўскае падняцце выдзяляецца ў межах заходняй часткі Петрыкаўскага пахаванага выступа Прыпяцкага прагіну. Брынёўскае радовішча бурага вугалю выяўлена ў адкладах верхняга алігацэну і міяцэну, сярэдняя глыбіня залягання 65 м (макс. 83 м).
Гісторыя У канцы XVIII ст. маёнтак Брынёў з прыналежнымі вёскамі (Брынёў, Ляскавічы і інш) належаў магнатам Хадкевічам.
Геранім Антонавіч Кеневіч (1796—1884) купіў 17 снежня 1837 г. у графа Аляксандра Францішка Хадкевіча (1776—1838) маёнтак Брынёў (Брынёў, Ляскавічы і інш.) — 614 рэвізскіх душKieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… — Wrocław, 1989. — С. 32.. З таго часу маёнтак належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.
У 1924—1978 гг. вёска была цэнтрам Брынёўскага сельсавета.
Насельніцтва 1995 год — 646 жыхароў, 281 двор.
Славутасці Помнік садова-паркавай архітэктуры — парк XIX—XX стст. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Страчаная спадчына Сядзібны дом.
Вядомыя асобы Мікола Гамолка (1922—1992) — беларускі пісьменнік.
Крыніцы
Літаратура — С. 277.
Ліст карты N-35-141. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s. Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… Wspomnienia zamierzchłej przeszłości / A. Kieniewicz. — Wrocław etc. : Ossolineum, 1989. — 558 s.
Спасылкі radzima.org
Катэгорыя:Ляскавіцкі сельсавет (Петрыкаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Кеневічы Катэгорыя:Хадкевічы