Апочка — карта Пскоўскай вобласці () — горад (з 1777 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Апочацкага раёна Пскоўскай вобласці. Насельніцтва 9,9 тыс. чалавек (2021). Заснаваны ў 1414 годзе.

Горад размешчаны на рацэ Вялікая (басейн Пскоўскага возера), за 130 км ад Пскова.

Лясная гаспадарка, харчовая прамысловасць.

Гісторыя Першае ўмацаванае паселішча на месцы Апочкі існавала ў XIV стагоддзі пад назвай Каложа. У 1406 годзе яно было разбурана войскамі Вітаўта. Восенню 1414 года паселішча было адноўлена пад новай назвай, якую яно атрымала ад вапнякоў, што ўсцілалі рачное дно. У XV стагоддзі Апочка мела земляны вал і драўляныя сцены. Пачынаючы ад 1426 года паселішча вытрымала некалькі аблог Вялікага Княства Літоўскага, Лівонскага ордэна і Рэчы Паспалітай.

Неўзабаве тэрыторыя горада павялічылася, і апроч Верхняга горада (вала) з’явіўся і Ніжні. У XVI стагоддзі ў Апочцы меліся два манастыры — жаночы Успенскі і мужчынскі Мікольскі (скасаваныя ў 1764 годзе).

Насельніцтва

Вядомыя асобы Уладзімір Аляксандравіч Целяпнёў (нар. 1931) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарнай медыцыны, доктар ветэрынарных навук — С. 98..

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Пскоўскай вобласці