Ці́тла () — дыякрытычны знак у выглядзе хвалістай ці зігзагападобнай лініі ( ҃), які выкарыстоўваецца ў грэчаскай, лацінскай і кірылічнай графіцы для скарачэння слоў і абазначэння лічбавых значэнняў; у наш час захоўваецца толькі ў царкоўнаславянскай мове.
Гісторыя Найстаражытны варыянт цітлы пісаўся ў выглядзе гарызантальнай прамой, усе астатнія варыянты з’яўляюцца вынікам або штучнага графічнага змянення, або эвалюцыі. Найбольш пашыранай у XI—XII ст. была цітла ў выглядзе гарызантальнай прамой з двума ніжнімі засечкамі па краях. Сустракаецца пераходны варыянт: гарызантальная прамая з адной правай ніжняй засечкай. Выкарыстоўваецца варыянт з выгнутым корпусам, левай верхняй і правай ніжняй засечкамі. Корпус такой цітлы мог дапаўняцца дадатковым элементам: засечкай пасярэдзіне. У XIII—XIV стст. узнікаюць цітлы, корпус якіх заканчваецца злева ніжняй, справа — верхняй засечкамі, якое часам можа акругляццаА. І. ГРУША. БЕЛАРУСКАЯ КІРЫЛІЧНАЯ ПАЛЕАГРАФІЯ.
У гэты час укараняюцца «спрошчаныя» варыянты цітлы: з трыма засечкамі ці пашырэннямі, два з якіх знаходзяцца па краях, а адно — пасярэдзіне; з трыма засечкамі ці пашырэннямі, якія адсунуты ўправа; з двума засечкамі ці пашырэннямі, адно з якіх знаходзіцца пасярэдзіне, другое з правага краю; з двума засечкамі ці пашырэннямі адно з якіх знаходзіцца пасярэдзіне, другое з левага краю; з двума засечкамі ці пашырэннямі, якія знаходзяцца бліжэй да сярэдзіны; з адной засечкай ці пашырэннем, якое знаходзіцца з левага краю; з адной засечкай ці пашырэннем, якое знаходзіцца пасярэдзіне і інш.
Цітлападобных літар, г. зн. літар, якія пісаліся над радком без цітлы, у гэтыя часы не было (калі не ўлічваць напісанне без цітлы ў асобных помніках «д», як напрыклад, у Дабрылавам евангеллі XII ст.). Прыкладна з XV ст. некаторыя літары становяцца падобнымі да цітлаў, пад якімі яны пісаліся. Пачынае супадаць і іх памер (у першую чаргу за кошт памяншэння памераў радковых літар). Неабходнасць выконваць цітлы адпадае — яны знікаюць. У гэтыж час, калі з мэтай надання большага графічнага падабенства надрадковых літар да цітлы, першым «карэктуюць» форму, узнікаюць цітлападобныя літары.
Выкарыстанне знака Цітла выкарыстоўвалася для скарачэння абмежаванай колькасці славянскіх каранёў. Замест «богъ», напрыклад, пісалі «» пад цітлам, замест «глаголетъ» — «». Прыкладна з XV стагоддзя цітла ў большасці арфаграфічных школ стала несці асобую семіятычную нагрузку: пад ім сталі пісацца амаль выключна абазначэнні сакральных паняццяў, а тыя ж словы, якія абазначалі нізкія паняцці — цалкам (складам): напрыклад, язычніцкі бог пазначаўся поўным напісаннем «богъ» без цітла, а хрысціянскі Бог — скарочаным «» (пар. ужыванне вялікай літары ў грамадзянскім пісьме). Такое правіла захоўваецца і ў сучасных царкоўнаславянскіх кнігах. Таксама цітла стаяла над кірылічнымі лічэбнікамі.
У рускім скорапісе некаторыя вынасныя (надрадковыя) літары сваімі напісаннямі самі нагадвалі цітла і часта пісаліся без яго. Да ліку асабліва распаўсюджаных вынасных літар адносіцца «рцы», якая сама мае выгляд цітла, таму над гэтай літарай цітла не ставілася.Тихомиров М. Н., Муравьев А. В. «Русская палеография». М.: Высшая школа, 1966 У прыватнасці, гэта было характэрна для грашовых сум, калі надрадковая «рцы», утвараючы лігатуру з літарай «ук», з’яўлялася скарачэннем слова «рубель».
Класіфікацыя У царкоўнаславянскай мове адрозніваюць цітла без вынасных літар (простае) і з вынаснымі літарамі (літарнае)Азбука веры. Цітла: Цітла простае — надрадковы знак у выглядзе тыльды, выкарыстоўваецца для скарочанага напісання слоў, а таксама для літарнага абазначэння лічбаў. Цітлы літарныя — агульная назва адмысловым чынам аформленых надрадковых літар, названых па гэтых літарах. Арфаграфічна неабходны і найбольш ужытныя «глаго́ль-ти́тло», «добро́-ти́тло», «о́н-ти́тло», «рцы́-ти́тло» і (самае частае) «сло́во-ти́тло»Словарь терминов церковнославянской письменности — Википедия.
Юнікод У Юнікодзе запісана як U+0483 ◌҃ combining cyrillic titlo.
Гл. таксама ~ (узмёт) ∩ (пакрыццё) ″ (смычэц)
Спасылкі Прапанова кадзіравання літар-цітлаў у Unicode.
Катэгорыя:Кірыліца Катэгорыя:Грэчаскі алфавіт Катэгорыя:Царкоўнаславянская мова Катэгорыя:Дыякрытычныя знакі