Гадзі́лавічы (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гадзілавіцкага сельсавета.
Назва Назва мяркуецца ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені тыпу Ga-dilas.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 15 км у напрамку на ўсход ад горада Рагачоў, за 136 км ад Гомеля, каля левага берага ракі Дняпро і вусця ракі Вуглянка. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога .
Гісторыя Згадваецца ў 1756 годзе як вёска ў Задняпроўскім войтаўстве Рагачоўскага старостваLVIA, f. 525, ap. 8, b. 745, l. 10..
Насельніцтва 1996 год — 680 жыхароў, 292 двары.
Гістарычныя мясціны Брацкая магіла (1941-1944) — . Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзі), за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе р. Дняпро — . Памятны знак 8-му афіцэрскаму штрафному батальёну 1-га Беларускага фронту (2017). Усталяваны на беразе Дняпра.
Вядомыя асобы Надзея Аляксееўна Філіпава (1926—1990) — Герой Сацыялістычнай Працы (1950) Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 г.
Спасылкі
Курганы Рогачевщины. Гадиловичи: земля радимичей .
Катэгорыя:Гадзілавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна