Я́мнае (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 35 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 100 км ад Гомеля, на рацы Ракутун (прыток Дняпра). Знаходзіцца на шашы Доўск—Гомель.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з 18 стагоддзя як сяленне ў Рагачоўскім старостве Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1777 годзе вёска ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні, узгадваецца як маёмасць падстарасты Акіма Юдзіцкага (разам з вёскамі Сіпораўка, Малашкавічы, Юдзічы, Валосавічы, Гуцішча). У 1799 годзе вёска мела 43 двары. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы былі 83 двары, вятрак, маслабойня. У 1907 годзе пабудавана школьнае памяшканне. У 1909 годзе ў вёсцы 91 двор, 936 дзесяцін зямлі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. У 1940 годзе 97 двароў. У Вялікую Айчынную вайну ў лістападзе 1943 года нямецкія акупанты спалілі 13 двароў, забілі 2 жыхароў. 46 вяскоўцаў загінулі на фронце. У складзе эксперыментальнай базы «Доўск» (цэнтр — вёска Доўск).

Насельніцтва

Вядомыя асобы Мікола Сымонавіч Купрэеў (1937—2004) — беларускі паэт, пісьменнік.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Доўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна