Во́страў (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Побалаўскага сельсавета.

Гісторыя Заснавана ў пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У баі з польскімі легіянерамі 30 лістапада 1917 года каля вёскі загінулі 19 чырвонаармейцаў (пахаваныя ў брацкай магіле). У 1925 годзе — 124 двары. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Полымя», працавала кузня.

У Вялікую Айчынную вайну нямецкія карнікі ў 1944 годзе спалілі 26 двароў і загубілі 2 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 28 савецкіх воінаў (пахаваны ў брацкай магіле). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 208 землякоў, памяць аб якіх увекавечвае абеліск, пастаўлены ў 1961 годзе. На фронце загінулі 60 вяскоўцаў.

Паводле перапісу 1959 года — 431 жыхар. Цэнтр калгаса «Чырвоная Армія». Размешчаны завод сянной мукі, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы яслі-сад, аддзяленне сувязі.

Планіровачна складаецца з прамалінейнай працяглай вуліцы, блізкай да мерыдыяльнай арыентацыі, да якой далучаецца завулак. Забудова двухбаковая, шчыльная, драўляная і мураваная, сядзібнага тыпу. Пасля аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў вёсцы размясцілася частка перасяленцаў з Кармянскага раёна.

Насельніцтва

Вядомыя асобы Яфім Максімавіч Гаварушка (1911—1992) — празаік, публіцыст, педагог. Рыгор Іосіфавіч Лашкевіч (1904—1992) — член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Побалаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна