Азе́ршчына (, ) — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Азершчынскага сельсавета.
Назва На карце XVIII ст. вёска пазначаная знаходзячыся на заходнім беразе Вялікага возера (сярэдняя частка затокі ад Дняпра, іншыя часткі пазначаныя як азёры Святое і Мелкае).
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 10 км у напрамку на паўночны захад ад горада Рэчыца, за 60 км на захад ад Гомеля, каля азёр Вялікае і Святое, за 2 км ад аўтамабільнай дарогі . Каля паўднёвай ўскраіны працякае рака Ведрыч і ўпадае ў Дняпро непадалёк ад вёскі.
Насельніцтва 1994 год — 4858 жыхароў, 1800 двароў.
Інфраструктура У вёсцы дзейнічаюць Палац культуры, дзве сярэднія школы, яслі-сад. Дзейнічае Ефрасіньеўская царкваЕвфросиниевская церковь // Православная архитектура Беларуси.
Гістарычныя і памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў. За 0,3 км ад вёскі селішча каменнага веку.
Вядомыя асобы Георгій Паўлавіч Лапато (1924—2003) — беларускі вучоны, доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1980).
Этнаграфія У Азершчыне ў 1951 годзе музыказнаўцай і фалькларысткай Лідзіяй Мухарынскай запісана калядка «Бегла старожа»Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар-укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі»; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с..
Літаратура — С. 170.
Ліст карты N-36-121. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1985 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Азершчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рэчыцкага раёна