Дземяхі́ (, ) — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Салтаноўскага сельсавета. Да 2008 года цэнтр Дземяхоўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 20 км у напрамку на захад ад горада Рэчыца, за 58 км ад Гомеля, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Дземяхі, каля левага берага ракі Ведрыч.

Насельніцтва 1997 год — 358 жыхароў, 153 двары.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

Вядомыя асобы Валянціна Міхайлаўна Коўтун (1946—2011) — беларуская паэтэса, празаік, літаратуразнавец.

Крыніцы

Літаратура — С. 104.

Ліст карты N-36-133. Выданне 1976 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Салтаноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рэчыцкага раёна