Маладу́ша (, ) — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вышамірскага сельсавета.
Геалогія З назвай вёскі звязана Чырвонаслабодска-Маладушынская ступень — тэктанічная структура Прыпяцкага прагіну, а таксама Маладушынскае падняцце ў яе межах. Маладушынская зона падняццяў выдзяляецца на паверхні саляноснай тоўшчы, у межах яе знаходзіцца Маладушынскі вал, разведана Маладушынскае радовішча нафты. Маладушынскі разлом — рэгіянальнае тэктанічнае парушэнне, цягнецца ў субшыротным напрамку цераз Прыпяцкі прагін.
Гісторыя У 1926—1987 гадах цэнтр Маладушскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Вялікую Айчынную вайну вёска Маладуша сустрэла ў складзе Хойніцкага раёна. Жыло тут амаль паўтары тысячы чалавек. Большасць вяскоўцаў працавалі ў мясцовым калгасе «Непераможны» (пазней «Перамога»). У жніўні 1941 года вёску занялі нацысты. За час акупацыі ў раёне Маладушы карнікі знішчылі не менш як 500 чалавек мірнага насельніцтва. Сюды акупанты прыганялі і прывозілі ў асноўным жыхароў гарадскога пасёлка Хойнікі. У Маладушы прынялі смерць сакратар Хойніцкага РКП(б)Б і камісар партызанскага атрада Павел Пракопавіч Домнікаў, а таксама адзін з арганізатараў знішчальнага батальёна і партызанскага атрада Аляксандр Пятровіч Драздзецкі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі звыш 100 ураджэнцаў вёскі. У лістападзе 1943 года, падчас Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі, у гэтай мясцовасці ішлі разлютаваныя баі.
26 кастрычніка 1959 года падчас суботніка на тэрыторыі воінскага пахавання загінуў амаль увесь чацвёрты клас Маладушскай школы: нямецкая супрацьтанкавая міна, якая праляжала ў зямлі з вайны, забрала жыцці 13 вучняў і іх класнага кіраўніка.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Новабарсуцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 285 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Речицкого района Гомельской области.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вышамірскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рэчыцкага раёна