Карані́ (, ) — вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Давыдаўскага сельсавета.

Гісторыя У 1924—1926 гадах цэнтр Каранёўскага сельсавета. Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Мартынавіцкага сельсавета Даманавіцкага раёна, да 14 красавіка 1960 года — у склад Хаміцкага сельсавета Калінкавіцкага раёнаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

Славутасці Брацкая магіла

Вядомыя асобы Ігнат Тадэвушавіч Горват (1764—к.1826), буйны землеўласнік Расійскай імперыі, пачынальнік узвышэння роду Горватаў, мазырскі гродскі суддзя (1782—1795), дэпутат дваранства (вывадовы дэпутат) Рэчыцкага павета (1795—1801) Атон Ігнатавіч Горват (1809—1894), буйны землеўласнік Расійскай імперыі, мінскі губернскі маршалак (1847—1853) Станіслаў Аляксандравіч Горват (1866—1930), буйны землеўласнік Расійскай імперыі, «краёвец», дэпутат I Дзяржаўнай думы ад Кіеўскай губерні (1906) і член дэпутацкага «Краёвага кола Літвы і Русі», дэпутат (1910—1913) Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі ад Кіеўскай губерні Васіль Сцяпанавіч Жудро — кіраўнік падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Давыдаўскі сельсавет (Светлагорскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Светлагорскага раёна Катэгорыя:Горваты